Logo Polskiego Radia
Print

Польшча і Брусэль працягваюць дыялёг пра вяршэнства закону

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.06.2018 14:45
У Варшаве прайшлі перамовы прэм’ер-міністра Польшчы і віцэ-старшыні Эўрапейскай камісіі.
PAP/Radek Pietruszka

У Варшаве прайшлі перамовы прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага з віцэ-старшынём Эўрапейскай камісіі Франсам Цімэрмансам. Гэта чарговы этап дыялёгу Варшавы з Брусэлем на тэму зьмен у польскай судовай сыстэме. Паўгоду таму Эўрапейская камісія распачала працэдуру па артыкуле 7 Трактату аб Эўразьвязе, абвінаваціўшы польскі ўрад у парушэньні прынцыпаў вяршэнства закону.
Польскі ўрад застаецца на пазыцыі, што з таго часу ў выніку перамоваў былі прынятыя многія зьмены ў законы, што і стала выкананьнем спадзяваньняў Эўрапейскай камісіі. У сваю чаргу Эўракамісія лічыць згаданыя зьмены недастатковымі. Такой жа пазыцыі прытрымліваецца польская апазыцыя.
М. Маравецкі: Я паказаў старшыні Цімэрмансу сьпіс розных зьмен, якія адбыліся. У бліжэйшым часе адпаведныя службы прааналізуюць гэтую інфармацыю, каб мы маглі размаўляць на адной хвалі.
Пасьля сустрэчы кіраўнік польскага ўраду дадаў, што цяпер дыялёг з Эўрапейскай камісіяй будуць весьці дыпляматычныя службы.
Франс Цімэрманс запэўніў, што ён гатовы да супрацы з польскім урадам. Ён падзякаваў за тое, што прэм’ер Маравецкі пазнаёміў яго з новай інфармацыяй.
Ф. Цімэрманс: Я разьлічваю на працяг нашай грунтоўнай размовы, каб вырашыць цяперашнія праблемы. Я гатовы да супрацы з прэм’ерам і яго ўрадам, каб знайсьці задавальняючае рашэньне.
Яшчэ на выходных польскі прэм’ер-міністар гаварыў, што наступны крок павінна зрабіць Эўракамісія.
М. Маравецкі: Мы працягваем руку, нават калі нехта яе не паціскае. Але няхай ніхто ня думае, што мы ня будзем працягваць нашых фундамэнтальных рэформ. Да такіх рэформаў належыць рэформа судовай сыстэмы.
Эўрадэпутат «Права і справядлівасьці» Караль Карскі гаварыў на хвалі Польскага радыё 24, што віцэ-старшыня Эўрапейскай камісіі Франс Цімэрманс, гаворачы пра пагрозу санкцый у дачыненьні да Польшчы, знаходзіцца ў некарыснай для сябе сытуацыі. Эўрадэпутат Карскі ацаніў, што Франс Цімэрманс зайшоў вельмі далёка і вядома, што працэдура не завершыцца ніякімі санкцыямі супраць Польшчы.
К. Карскі: Ён прыехаў, бо ёсьць такая працэдура. Прэм’ер з ім сустрэўся, яны паразмаўлялі, а потым Франс Цімэрманс вярнуўся ў Брусэль. Артыкул 7 Трактату аб Эўразьвязе акрэсьлівае, што для прыняцьця санкцый «за» павінны прагаласаваць усе чалецкія краіны. Ужо цяпер вядома, што некалькі краін не прагаласуе «за».
Паводле эўрадэпутата Караля Карскага, заклікі палітыкаў апазыцыі ўвесьці санкцыі супраць Польшчы зьяўляюцца ганебнымі.
К. Карскі: Гэта нельга назваць пазытыўнай дзейнасьцю. Я бы нават сказаў, што гэта ганебна. Як бачна, ёсьць у нас пэўная традыцыя выступаць супраць уласнай дзяржавы. У гісторыі былі прыклады, калі падобныя ўчынкі тлумачыліся клопатам аб Польшчы. Усе ведаюць, як гэта закончылася. Гэта павінна быць для нас папярэджаньнем.
«Прыезд Франса Цімэрманса зьяўляецца для Польшчы апошнім шанцам», – гаворыць віцэ-старшыня Эўрапейскага парлямэнту Багуслаў Лібэрадзкі. Эўрадэпутат Саюзу левых сіл зьвяртае ўвагу, што крытычна пра Польшчу выказваліся розныя эўрапейскія ўстановы.
Б. Лібэрадзкі: Калегія Эўрапейскай камісіі адзінагалосна заявіла, што вяршэнства закону павінна быць галоўнай умовай для выплаты фінансаў на 2021-2027 гады. Вэнэцкая камісія пацьвярджае свае засьцярогі. Нават ёсьць агенцтва ААН, якое нэгатыўна ацэньвае спосаб правядзеньня судовай рэформы ў Польшчы. Такім чынам, Польшча апынулася ў вельмі нязручнай сытуацыі.
Інтэнсіўныя размовы на лініі Варшава-Брусэль ідуць з пачатку году. Прэм’ер Матэвуш Маравецкі і міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч шматразова сустракаліся з прадстаўнікамі Эўрапейскай камісіі.
26 чэрвеня на міністэрскай нарадзе Эўразьвязу Польшча агучыць свае аргумэнты. Пасьля гэтага чалецкія краіны прымуць рашэньне, што далей рабіць з працэдурай абароны вяршэнства закону. Невядома, ці Эўракамісія падасьць у Эўрапейскі суд на Польшчу за Закон аб Вярхоўным судзе.

Гэта чарговы этап дыялёгу Варшавы з Брусэлем на тэму зьмен у польскай судовай сыстэме. Паўгоду таму Эўрапейская камісія распачала працэдуру па артыкуле 7 Трактату аб Эўразьвязе, абвінаваціўшы польскі ўрад у парушэньні прынцыпаў вяршэнства закону.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт