Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін едзе да Лукашэнкі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 16.06.2018 12:45
Прэзыдэнты сустрэнуцца ў Менску 19 чэрвеня.
У. Пуцін і А. ЛукашэнкаУ. Пуцін і А. ЛукашэнкаФота: president.gov.by

Аляксандар Лукашэнка правядзе 19 чэрвеня перагаворы з Уладзімірам Пуціным.

Расейскі прэзыдэнт наведае Беларусь з афіцыйным візытам.

Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць стан і пэрспэктывы разьвіцьця двухбаковых адносін. Затым Лукашэнка і Пуцін прымуць удзел у пасяджэньні Вышэйшага дзяржаўнага савету г. зв. Саюзнай дзяржавы. Парадак дня ўключае каля 10 пытаньняў. Адно зь іх — праграма ўзгодненых дзеяньняў у галіне зьнешняй палітыкі на 2018-2019 гады.

Па выніках пасяджэньня чакаецца падпісаньне шэрагу дакумэнтаў.

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт