Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія сярэднявечныя сьпевы прагучалі ў Варшаве (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 08.06.2018 17:29
  • Стары Ольса.mp3
Неадназначную рэакцыю публікі выклікала месца канцэрту «Старога Ольсы».
Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса»Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса»radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Беларускія сярэднявечныя сьпевы прагучалі ў Варшаве
Беларускі гурт сярэднявечнай і народнай музыкі «Стары Ольса» выступіў у варшаўскім клюбе «Склад бутэлек».
Гурт паўстаў амаль дваццаць гадоў таму, і за час свайго існаваньня стаў адным з самых вядомых беларускіх калектываў сярэднявечнай музыкі. Назва гурта паходзіць ад ракі Ольсы, прытока Бярэзіны, якая працякае на захадзе Магілёўшчыны.
Творчасьць калектыву скіраваная на аднаўленьне аўтэнтычнага гучаньня старадаўніх беларускіх, а таксама эўрапейскіх сьпеваў. Падчас гучаньня музычных твораў, эфэкт аўтэнтычнасьці дасягаецца дзякуючы выкананьню музыкі на дакладных копіях сярэдневяковых музычных інструмэнтаў. Музыкі пастаянна выкарыстоўваюць копіі старых інструмэнтаў, такіх як, ліра, дуда, гусьлі, сьвірэлі, трымбарыны ды многіх іншых.
Гаворыць кіраўнік гурта «Стары Ольса» Зьміцер Сасноўскі:
Зьміцер Сасноўскі: У нашых продкаў была багатая культура застольных сьпеваў. Яна не абмяжоўвалася сьпевамі пра ўжываньне напояў. Сустракаліся жартаўлівыя песьні, гераічныя песьні пра гістарычных асобаў і хрысьціянскія песьні. Культура нашага сьпеву была вельмі багатая.
Менавіта гэта мы і вылучылі. Сярод іншага, нашыя песьні распавядаюць пра тры галоўныя складнікі нашага ўлюбёнага напою: вада, хмель і солад. Мы так і назвалі наш апошні альбом.
Алесь Чумакоў, музыка: Сёньняшні досьвед канцэрту ў Варшаве нечакана паказаў, што назіраецца вялікая зваротная сувязь ад нашых слухачоў.
Мы ледзьве невыпадкова закінулі вуду на конт канцэрту ў Варшаве. Як бачым, атрымалася так, што заля, ў якой мы выступалі, аказалася поўнасьцю запоўненай. Прызнаюся, для нас гэта было нечакана. (…)
Варшаўскі канцэрт калектыву «Стары Ольса» адзначыўся поўным аншлягам. Заля для выступаў клюбу «Склад бутэлек» была поўнасьцю запоўненая слухачамі. Адметна, што творчасьць гурта прыцягнула ўвагу ня толькі беларускіх эмігрантаў, але і варшавякаў.
Неадназначную рэакцыю публікі выклікала месца канцэрту «Старога Ольсы». Некаторыя слухачы былі перакананыя, што магчымасьці клюбу не адпавядаюць маштабу творчасьці беларускага ансамбля. Працягваюць наведвальнікі канцэрту.
Даніла Барысевіч: Не скажу, што я зьяўляюся сапраўдным аматарам творчасьці «Старога Ольсы», але гэта легенда беларускай эстрады. У іх ёсьць багата вядомых песен, з гэтае прычыны я прыйшоў на сёньняшні канцэрт.
Я добра ведаю гэты клюб, мы з сябрамі часта тут сустракаемся, але гэтая сцэна абсалютна не адпавядае маштабу гэтай групы.
Яна Ткачук: Стары Ольса ў Варшаве, гэта кавалак беларушчыны за мяжой. Вядома, што яны гастралююць па ўсім сьвеце, было бы няправільна сёньня сюды ня прыйсьці.
Калі я слухала канцэрт, ў летуценьнях я перанеслася ў ХV стагодзьдзе ў постаці літоўскай князёўны. Прыўкрасна!
Мне абсалютна не перашкаджае, што сёньня яны выступалі ў маленькай залі. Было добра! (сьмяецца)
Аляксей Буранок: Якасьць гуку, якасьць выкананьня значна палепшылася ў параўнаньні з тым, што было раней. Мне здаецца, гэта быў першы беларускі гурт, які ў Варшаве сабраў поўную залю. (…)
9 чэрвеня гурт «Стары Ольса» прыме ўдзел у сярэднявечным фэстывалю ў мястэчку Гостынь, што на Захадзе Польшчы. Таксама аматары беларускай сярэднявечнай музыкі змогуць пачуць песьні ў выкананьні «Старога Ольсы» 4 ліпеня ў Познані.
Эдуард Жолуд

Беларускі гурт сярэднявечнай і народнай музыкі «Стары Ольса» выступіў у варшаўскім клюбе «Склад бутэлек». Гурт паўстаў амаль дваццаць гадоў таму, і за час свайго існаваньня стаў адным з самых вядомых беларускіх калектываў сярэднявечнай музыкі.

Назва гурта паходзіць ад ракі Ольсы, прытока Бярэзіны, якая працякае на захадзе Магілёўшчыны.Творчасьць калектыву скіраваная на аднаўленьне аўтэнтычнага гучаньня старадаўніх беларускіх, а таксама эўрапейскіх сьпеваў.

Падчас гучаньня музычных твораў, эфэкт аўтэнтычнасьці дасягаецца дзякуючы выкананьню музыкі на дакладных копіях сярэдневяковых музычных інструмэнтаў. Музыкі пастаянна выкарыстоўваюць копіі старых інструмэнтаў, такіх як, ліра, дуда, гусьлі, сьвірэлі, трымбарыны ды многіх іншых. Гаворыць кіраўнік гурта «Стары Ольса» Зьміцер Сасноўскі.

Зьміцер Сасноўскі: У нашых продкаў была багатая культура застольных сьпеваў. Яна не абмяжоўвалася сьпевамі пра ўжываньне напояў. Сустракаліся жартаўлівыя песьні, гераічныя песьні пра гістарычных асобаў і хрысьціянскія песьні. Культура нашага сьпеву была вельмі багатая.

Менавіта гэта мы і вылучылі. Сярод іншага, нашыя песьні распавядаюць пра тры галоўныя складнікі нашага ўлюбёнага напою: вада, хмель і солад. Мы так і назвалі наш апошні альбом.

Алесь Чумакоў, музыка: Сёньняшні досьвед канцэрту ў Варшаве нечакана паказаў, што назіраецца вялікая зваротная сувязь ад нашых слухачоў.

Мы амаль выпадкова закінулі вуду на конт канцэрту ў Варшаве. Як бачым, атрымалася так, што заля, ў якой мы выступалі, аказалася поўнасьцю запоўненай. Прызнаюся, для нас гэта было нечакана. (…)

Алесь
Алесь Чумакоў (крайні зьлева) і Зьміцер Сасноўскі (крайні справа)

Варшаўскі канцэрт калектыву «Стары Ольса» адзначыўся поўным аншлягам. Заля для выступаў клюбу была поўнасьцю запоўненая слухачамі. Адметна, што творчасьць гурта прыцягнула ўвагу ня толькі беларускіх эмігрантаў, але і варшавякаў.

Варшаўскі
Варшаўскі клюб «Склад бутэлек»

Неадназначную рэакцыю публікі выклікала месца канцэрту «Старога Ольсы». Некаторыя слухачы былі перакананыя, што магчымасьці клюбу не адпавядаюць маштабу творчасьці беларускага ансамбля. Працягваюць наведвальнікі канцэрту.

Даніла Барысевіч: Не скажу, што я зьяўляюся сапраўдным аматарам творчасьці «Старога Ольсы», але гэта легенда беларускай эстрады. У іх ёсьць багата вядомых песен, з гэтае прычыны я прыйшоў на сёньняшні канцэрт.

Я добра ведаю гэты клюб, мы з сябрамі часта тут сустракаемся, але гэтая сцэна абсалютна не адпавядае маштабу гэтай групы.

Яна Ткачук: Стары Ольса ў Варшаве, гэта кавалак беларушчыны за мяжой. Вядома, што яны гастралююць па ўсім сьвеце, было бы няправільна сёньня сюды ня прыйсьці.

Калі я слухала канцэрт, ў летуценьнях я перанеслася ў ХV стагодзьдзе ў постаці літоўскай князёўны. Прыўкрасна!

Мне абсалютна не перашкаджае, што сёньня яны выступалі ў маленькай залі. Было добра! (сьмяецца)

Аляксей Буранок: Якасьць гуку, якасьць выкананьня значна палепшылася ў параўнаньні з тым, што было раней. Мне здаецца, гэта быў першы беларускі гурт, які ў Варшаве сабраў поўную залю. (…)

/

9 чэрвеня гурт «Стары Ольса» прыме ўдзел у сярэднявечным фэстывалю ў мястэчку Гостынь, што на Захадзе Польшчы. Таксама аматары беларускай сярэднявечнай музыкі змогуць пачуць песьні ў выкананьні «Старога Ольсы» 4 ліпеня ў Познані.

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт