Logo Polskiego Radia
Print

Палякам абяцаюць 13-ю пэнсію

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 07.06.2018 13:56
З такой ініцыятывай выступіў урад Польшчы.

Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Напярэдадні вясеньніх выбараў у мясцовыя самакіраваньні ўрад Польшчы можа падтрымаць пэнсіянэраў. Абяцаюць 13-ю пэнсію, дабаўкі ад 100 да 500 злотых або вызваленьне ад падатку на прыбытак (PIT). Выплата грошай адбудзецца перад Божым Нараджэньнем.

Яшчэ 20 траўня віцэ-маршалак Сэйму Рышард Тэрлецкі паведаміў, што неўзабаве адбудзецца паляпшэньне матэрыяльнага становішча пэнсіянэраў.

Цяпер самая нізкая пэнсія ў Польшчы складае амаль 1030 злотых брута (570 беларускіх рублёў). Да гэтай сумы могуць дадаць яшчэ 130 злотых.

Каб выплаціць 13-ю пэнсію, то ў бюджэце дзяржавы трэба знайсьці дадатковыя 15 млрд злотых (больш за 8 млрд 300 млн бел. руб.). Таму разглядаецца магчымасьць вырашэньня пытаньня іншым чынам: праз выплату аднаразовых надбавак па 100-500 злотых нэта.

Дарэчы, у 2017 годзе ўрад павысіў мінімальную пэнсію да 1 тысячы злотых брута (553 бел. руб.). Таксама жанчынам быў паніжаны стаж працы, неабходны для атрыманьня мінімальнай пэнсіі, — да 20 гадоў.

Сёньня ў Польшчы 5 мільёнаў пэнсіянэраў.

Gazeta Wyborcza/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт