Logo Polskiego Radia
Print

«Die Welt»: нямецкая партыя ня мае права ўмешвацца ў польскія справы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.06.2018 15:26
«Супакойцеся на хвілінку й вывучыце на памяць гэтыя словы: «Яшчэ Польшча не загінула».
Генрык БродэрГенрык Бродэрcommons.wikimedia.org/ By Sven Teschke, Büdingen - Praca własna, CC BY-SA 3.0

Польскі публіцыст Генрык Бродэр на старонках газэты «Die Welt» абвінаваціў нямецкіх «Зялёных» у тым, што партыя ўмешваецца ва ўнутраныя справы Польшчы. Пры гэтым ён параіў ёй, каб не забывала пра нямецкія злачынствы, крытыкуючы польскія ўлады.

Нямецкія «Зялёныя» прадпрымаюць крокі для таго, каб заблякаваць у Брусэлі рэформы судоў у Польшчы, мяркуючы, што яны ставяць пад пагрозу незалежнасьць польскай судовай сыстэмы.

У апублікаваным на старонках «Die Welt» камэнтары польскі публіцыст нагадвае, што на выбарах у Бундэстаг «Зялёныя» атрымалі каля 9% галасоў і цяпер зьяўляюцца самай маленькай парлямэнцкай фракцыяй, аднак ім гэта не перашкаджае паводзіць сябе так, як быццам бы яны атрымалі на выбарах большасьць. «У псыхіятрыі гэта называецца «гігантаманіяй», зьяўляецца адной з формаў маніі й характарызуецца тым, што хворы пераацэньвае свае магчымасьці», – піша Бродэр.

Публіцыст падкрэсьлівае, што Польшча да гэтага часу застаецца «сувэрэннай краінай, з абраным на свабодных выбарах парлямэнтам, са сваім урадам і ўласнай валютай злотым». У сваю чаргу Эўрапейскі Зьвяз не зьяўляецца фэдэратыўнай дзяржавай, але «супольнасьцю сувэрэнных дзяржаў».

«Паважаныя «Зялёныя»! Супакойцеся на хвілінку й вывучыце на памяць гэтыя словы: «Яшчэ Польшча не загінула», – піша ў канцы камэнтара ў «Die Welt» польскі публіцыст Генрык Бродэр, цытуючы першы радок польскага гімну.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт