Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаву ў аўторак прыляціць прэзыдэнт Нямеччыны

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 04.06.2018 13:44
Франк-Вальтэр Штайнмаер выступіць на ўрачыстасьці, прысьвечанай 100-годзьдзю незалежнасьці Польшчы.
Варшава. Каралеўскі замакВаршава. Каралеўскі замакФота: Віктар Корбут/radyjo.net

5 чэрвеня ў Польшчу прыбудзе прэзыдэнт Нямечыны Франк-Вальтэр Штайнмаер. Ён правядзе ў Варшаве ноч з аўторка на сераду. Гэта сьведчаньне таго, што Нямеччына надае вялікую вагу адносінам з Польчшай.

Штайнмаер возьме ўдзел у канфэрэнцыі, прысьвечанай 100-годзьдзю незалежнасьці Польшчы, што адбудзецца ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Прэзыдэнт Нямеччыны зьбіраецца напомніць, што яго краіна з Польшчай “у мінулым была, зьяўляецца сёньня і будзе ў будучыні блізкім партнэрам”.

Штайнмаер ускладзе кветкі да помнікаў Паўстанцам Варшавы, Героям гета, наведае Музэй польскіх габрэяў “Полін”.

Падчас перамоў, мабыць, не будзе гучаць ініцыіраваная нядаўна Польшчай тэма рэпарацый ад Нямеччыны за страты ў гады Другой сусьветнай вайны.

Урадавыя крыніцы ў Бэрліне паведамляюць, што "Польшча мае стабільны ўрад": "І нават калі мы зь ім не ўва ўсім згодны, можам зь ім дамовіцца".

Паміж Варшавай і Бэрлінам прагназуецца збліжэньне па пытаньні прыёму мігрантаў. Гэта можа быць зьвязана з посьпехамі крайне правых на выбарах у Нямеччыне. Бэрлін цяпер ужо не крытыкуе моцна Варшаву і дзейнічае больш асьцярожна па пытаньні бежанцаў з краін Блізкага Ўсходу. Нямечыына нібы нават гатова прызнаць, што ўкраінцы, якія прыбылі ў Польшчу, таксама могуць лічыцца ўцекачамі.

Rzeczpospolita/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт