Польскія муніцыпалітэты паскардзяцца ў Раду Эўропы
Паводле іх, улады ў Варшаве падрываюць іх аўтарытэт і даручаюць новыя задачы без сродкаў на рэалізацыю.
У спрэчцы паміж Польшчай і Эўрапейскім Зьвязам паяўляюцца новыя элемэнты. Мясцовыя органы ўлады намерваюцца паскардзіцца ў Раду Эўропы на польскія ўлады. Прадстаўнікі мясцовых органаў улады абвінавачваюць урад у маргіналізацыі іх ролі, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Паводле газэты, 5 чэрвеня зь візытам у Польшчу прыбудзе дэлегацыя Рады Эўропы, якая ацэньвае, як паасобныя краіны выконваць палажэньні Эўрапейскай хартыі мясцовага самакіраваньня. Падчас візыту заплянаваная, між іншым, сустрэча з прадстаўнікамі польскіх муніцыпалітэтаў, парлямэнту і ўраду, а таксама Канцылярыі прэзыдэнта.
Верагодна, прадстаўнікі мясцовых органаў улады маюць намер выкарыстаць гэтую нагоду, каб паскардзіцца на ўведзеныя ўрадам скарачэньні іх заробкаў, а таксама на даручэньне дадатковых заданьняў у рамках старых крыніц фінансаваньня й „падрыў іміджу”. Яны нагадваюць пра кампанію перад увядзеньнем прынцыпу двух тэрмінаў паўнамоцтваў для прадстаўнікоў муніцыпалітэтаў, у якой гаворка ішла пра традыцыйныя змовы сярод прадстаўнікоў мясцовых органаў улады.
Паводле выданьня „Dziennik Gazeta Prawna”, муніцыпалітэты ў спрэчку з урадам заангажавалі ўжо прэзыдэнта Анджэя Дуду. На мінулым тыдні яны перадалі ў Канцылярыю прэзыдэнта свой зварот з просьбай „прыняць неабходныя меры для процідзеяньня паслабленьню ролі мясцовага самакіраваньня ў краіне”.
аз