Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда закончыў візыт у ЗША. Кіраўнік польскай дзяржавы ўзначаліў паседжаньне Рады бясьпекі ААН. Падчас паездкі былі таксама закранутыя пытаньні двухбаковых амэрыканска-польскіх адносін. Гэта была важная паездка, паколькі ў апошні час, нягледзячы на стратэгічны характар адносін паміж Варшавай і Вашынгтонам, паміж краінамі назіраюцца разыходжаньні.
Дарэчы, польскі прэзыдэнт павінен быў вярнуцца на радзіму сёньня, але яму прыйшлося затрымацца ў ЗША на адзін дзень даўжэй. Справа ў тым, што галава польскай дзяржавы накіраваўся зь візытам у ЗША звычайным пасажырскім рэйсам на борце самалёту нацыянальнай авіякампаніі LOT. Анджэй Дуда плянаваў вылецець з Чыкага позна ўвечары ў нядзелю, аднак рэйс быў адкладзены з-за паломкі авіялайнэра. Таму прэзыдэнт вылеціць наступным рэйсам і прыбудзе ў Польшчу ў аўторак.
Нагадаем, Польшча стала непастаянным членам Рады бясьпекі ААН на пачатку бягучага году. Гэтая функцыя мае перш за ўсё прэстыжны характар, бо права вэта маюць толькі пяць пастаянных членаў рады. Астатнія 10 членаў выбіраюцца паводле рэгіянальнага прынцыпу на два гады. Дарэчы, Польшча ўжо была членам рады ў мінулым: у 1946/47 гадах (другі год існаваньня ААН), у 1960/61, у 1970/71, у 1982/83 і ў 1996/97 гадах. У месяцы траўні Польшча ўзначальвае працы Рады бясьпекі.
Выступаючы з трыбуны ААН, прэзыдэнт Польшчы сказаў, што членства Польшчы ў Радзе бясьпекі мае значэньне для бясьпекі краіны ў сёньняшні час.
Анджэй Дуда: Мы жывём у часе, калі ў наш рэгіён зноў завітала вайна. За нашай усходняй мяжой – узброены канфлікт ва Ўкраіне, недалёка ад нашай дзяржавы парушаныя межы іншай краіны, і таму мір і бясьпека сёньня зьяўляюцца надзвычай важным пытаньнем.
Падчас візыту Анджэя Дуду суправаджаў міністар замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч і першая лэдзі Агата Карнхаўзэр-Дуда.
Паездка польскага прэзыдэнта працягвалася амаль тыдзень і была надзвычай актыўнай. Акрамя працы ў ААН, Дуда правёў сустрэчу з польскай дыяспарай, наведаў базу Нацыянальнай гвардыі ЗША, сустрэўся з прадстаўнікамі габрэйскіх арганізацый і мэрам Чыкага Рамам Ізраэлям Эмануэлем. Нагадаем, менавіта Чыкага лічыцца найбольш «польскім» горадам ЗША.
У Нацыянальнай гвардыі ЗША служыць нямала палякаў. У базе каля Чыкага, якую наведаў Анджэй Дуда, таксама службы нясуць амэрыканскія палякі. Адзін зь іх распавёў пра супрацу з Войскам Польскім.
Амэрыканскі салдат: Нашая адзінка бывае ў Польшчы недзе раз на два гады. Мы супрацоўнічаем з авіябазай у горадзе Повідз (заходняя Польшча – рэд.). Дзякуючы такім сустрэчам і супольным вучэньня абодва бакі могуць навучыцца адзін ад аднаго.
У Чыкага на сустрэчу з прэзыдэнтам прыйшлі тысячы чалавек. З нагоды візыту галавы польскай дзяржавы быў праведзены спэцыяльны пікнік у цэнтры гораду. Падчас мерапрыемства, арганізаванага ў Парку тысячагодзьдзя ў Чыкага, на сцэне выступілі польскія гурты, у тым ліку народныя. Выступаючы на сьвяце, Анджэй Дуда гаварыў пра супольную польска-амэрыканскую гісторыю, пры гэтым падзякаваўшы амэрыканскім палякам за тое, што, нягледзячы на адлегласьць ад гістарычнай радзімы, яны працягваюць быць носьбітамі польскай культуры й традыцыі. Дарэчы, на польскі пікнік прыбыў таксама мэр Чыкага.
Некаторыя камэнтатары палітычнага жыцьця задавалі пытаньне, чаму Анджэй Дуда не сустрэўся з Дональдам Трампам? Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы адказала, што першапачаткова такая сустрэча не была заплянаваная. Акрамя таго, Дуда быў толькі ў Нью-Ёрку, а не ў Вашынгтоне. Але плянуецца, што два прэзыдэнты сустрэнуцца яшчэ сёлета.
А тэмы для перамоў існуюць. Па-першае, Польшча хацела б, каб ЗША больш моцна супрацівіліся будаўніцтву балтыйскага падводнага газаправоду «Паўночны паток -2», які злучыць Расею й Заходнюю Эўропу. Дзякуючы трубе пастаўкі газу будуць адбывацца ў абыход краін-транзыцёраў. Будаўніцтва падтрымліваюць краіны Заходняй Эўропы, а супраць выступаюць дзяржавы нашага рэгіёну, у тым ліку Польшча.
Другім важным пытаньнем, якое непакоіць Варшаву, зьяўляецца патрабаваньне габрэйскіх асяродзьдзяў у ЗША. Юдэйская дыяспара патрабуе ад Польшчы заплаціць кампэнсацыю за былую маёмасьць габрэяў, якія да вайны жылі ў Польшчы. Пад ціскам габрэйскага лобі патрабаваньні падтрымлівае амэрыканская адміністрацыя. Анджэй Дуда з жонкай сустрэліся з амэрыканскімі габрэямі ў консульстве Польшчы ў Нью-Ёрку. Канцылярыя прэзыдэнта пры гэтым паведаміла, што падчас сустрэчы пытаньне кампэнсацый не закраналася.
Такім чынам, яно застаецца адкрытым, і хутчэй за ўсё будзе закранутае падчас перамоў Дуды й Трампа, якія плянуюцца сёлета.
вс

Падчас візыту Анджэя Дуду суправаджаў міністар замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч і першая лэдзі Агата Корнхаўзэр-Дуда.