У Варшаве прайшла беларуская этнаграфічная вечарына
Беларусы Варшавы мелі магчымасьць вывучыць аўтэнтычныя беларускія танцы, а таксама зразумець сацыяльны, а нават сэксуальны кантэкст народнага адпачынку. Менавіта гэтаму была прысьвечаная этнаграфічная сустрэча, якую ладзіў Беларускі дом у Варшаве. Працягвае эж...
Для продкаў сучасных беларусаў танец быў ня толькі забавай, але ён меў і глыбокае сымбалічнае значэньне. Некаторыя танцы прашчуры разумелі, як акультнае дзеяньне, якое мае непасрэдны ўплыў на якасьць іх жыцьця.
Падчас этнаграфічнай вечарыны, якая была арганізаваная Беларускім домам у Варшаве, удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з шматграннай культурай беларускага народнага танца. Танцы адбываліся пад акампанэмэнт старажытнага беларускага музычнага іструмэнта-дуды, на якім граў Аляксей Бурнасенка. Працягвае завадатара сустрэчы, этнограф і прад'юсэр Аляксей Бурнасенка.
Аляксей Бурнасенка: Танец, гэта антыстрэс, гаворачы на сучаснай мове. Апроч гэтага, танец гэта і сэксуальная гульня, магчымасьць прадэманстраваць сябе., як моцнага і адказнага партнэра. Акурат такім чынам нашыя продкі ставіліся да забавы з танцамі.
(грае дуда)
Менавіта ў танцах выкрывалася чалавечая заліхвосьць і спрыт. Безумоўна, падчас танцу ўтвараліся пары і на падставе таго, як партнэры паводзяць сябе падчас танцу, можна было прадказаць, якое будзе сямейнае жыцьцё гэтай пары.
Большасьць прысутных на вечарыне ўпершыню спазналі асаблівасьці беларускіх народных танцаў. Сваімі ўражаньнямі дзеляцца ўдзельнікі вячорак.
Аляксандар: Насамрэч з некаторымі з гэтых танцаў я знаёмы, але зараз навучыўся іх таньчыць. Запомніліся танцы «Полька Агата», «Таўкачыкі», таксама «Удавец». У наш час людзі таньчыць дзеля добрага настрою, а раней такія забавы мелі значна глыбейшы сэнс.
(грае дуда)
Павал студэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту: Народны танец, гэта, перадусім, вяртаньне да сваіх каранёў. Цяпер мы рэдка сустракаемся з праявамі традыцыйнай беларускай культуры, акурат сёньня выпала такая магчымасьць. З сёньняшніх танцаў больш за ўсё спадабаўся «Ўдавец».
Беларускі дом у Варшаве ўжо неаднаразова арганізоўваў вечарыны прысьвечаныя розным зьявамі традыцыйнай беларускай культуры. Працягвае супрацоўнік Беларускага дому ў Варшаве Аляксандра Шапялевіч.
Мы спадзяемся, што такіх вечароў будзе ўсё больш і больш. Этнаграфічныя вечарыны адбываюцца ў нас ужо на працягу года, але такая танцавальная імпрэза, пад кіраўніцтвам Аляксея, адбылася ўпершыню.
Заангажаваньне ў народныя танцы, гэта адзін з крокаў да таго, каб захаваць у сабе беларушчыну. Такія сустрэчы, гэта цудоўная магчымасьць загартаваць ня толькі свая цягліцы але і пачуцьцё сваіх каранёў. (...)
15 чэрвеня Беларускі Дом у Варшаве запрашае беларусаў Польшчы далучыцца да сьвяткаваньня Купальля. Імпрэза пройдзе ў аграсядзібе, якая знаходзіцца на тэрыторыі Марыянскай Пушчы. Купальская ноч пройдзе згодна з усімі традыцыямі народнага гуляньня. Па больш падрабязную інфармацыю запрашаем на наш сайт радыё кропка нэт.
Эдуард Жолуд
слухайце далучаны зьверху гукавы файл
Беларусы Варшавы мелі магчымасьць вывучыць аўтэнтычныя беларускія танцы, а таксама зразумець сацыяльны, а нават сэксуальны кантэкст народнага адпачынку. Менавіта гэтаму была прысьвечаная этнаграфічная сустрэча, якую ладзіў Беларускі дом у Варшаве.
Для продкаў сучасных беларусаў танец быў ня толькі забавай, але ён меў і глыбокае сымбалічнае значэньне. Некаторыя танцы прашчуры ўспрымалі як акультнае дзеяньне, якое мае непасрэдны ўплыў на якасьць іх жыцьця.
Падчас этнаграфічнай вечарыны, якая была арганізаваная Беларускім домам у Варшаве, удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з шматграннай культурай беларускага народнага танца. Танцы адбываліся пад акампанэмэнт старажытнага беларускага музычнага іструмэнта--дуды, на якім граў Аляксей Бурнасенка. Працягвае завадатар сустрэчы, этнограф і прад'юсэр Аляксей Бурнасенка.
Аляксей Бурнасенка: Танец, гэта антыстрэс, гаворачы на сучаснай мове. Апроч гэтага, танец, гэта і сэксуальная гульня, магчымасьць прадэманстраваць сябе, як моцнага і адказнага партнэра. Акурат такім чынам нашыя продкі ставіліся да забавы з танцамі. (грае дуда)
Менавіта ў танцах выкрывалася чалавечая гарэзьлівасьць і спрыт. Безумоўна, падчас танцу ўтвараліся пары і на падставе таго, як партнэры паводзяць сябе падчас забавы, можна было прадказаць, якое будзе сямейнае жыцьцё гэтай пары.
Большасьць прысутных на вечарыне ўпершыню спазналі асаблівасьці беларускіх народных танцаў. Сваімі ўражаньнямі дзеляцца ўдзельнікі вячорак.
Аляксандар: Насамрэч з некаторымі з гэтых танцаў я знаёмы, але зараз навучыўся іх таньчыць. Запомніліся танцы «Полька Агата», «Таўкачыкі», таксама «Удавец». У наш час людзі таньчаць дзеля добрага настрою, а раней такія забавы мелі значна глыбейшы сэнс. (грае дуда)
Павал студэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту: Народны танец, гэта, перадусім, вяртаньне да сваіх каранёў. Цяпер мы рэдка сустракаемся з праявамі традыцыйнай беларускай культуры, акурат сёньня выпала такая магчымасьць. З сёньняшніх танцаў больш за ўсё спадабаўся «Ўдавец». (...)
Беларускі дом у Варшаве ўжо неаднаразова арганізоўваў вечарыны прысьвечаныя розным зьявамі традыцыйнай беларускай культуры. Працягвае супрацоўнік Беларускага дому ў Варшаве Аляксандра Шапялевіч.
Аляксандра Шапялевіч: Мы спадзяемся, што такіх вечароў будзе ўсё больш і больш. Этнаграфічныя вечарыны адбываюцца ў нас ужо на працягу года, але такая танцавальная імпрэза, пад кіраўніцтвам Аляксея, адбылася ўпершыню.
Аляксандра Шапялевіч
Заангажаваньне ў народныя танцы, гэта адзін з крокаў да таго, каб захаваць у сабе беларушчыну. Такія сустрэчы, гэта цудоўная магчымасьць загартаваць ня толькі свае цягліцы, але і пачуцьцё сваіх каранёў. (...)
15 чэрвеня Беларускі Дом у Варшаве запрашае беларусаў Польшчы далучыцца да сьвяткаваньня Купальля. Імпрэза пройдзе ў аграсядзібе, якая знаходзіцца на тэрыторыі Марыянскай Пушчы. Купальская ноч пройдзе згодна з усімі традыцыямі народнага гуляньня.
Эдуард Жолуд
слухайце далучаны зьверху гукавы файл