Logo Polskiego Radia
Print

Да абароны Катынскага помніка ў Джэрзі-Сіці далучаюцца новыя знакамітыя асобы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.05.2018 14:38
Сярод іх ляўрэат Нобэлеўскай прэміі, вэтэраны з карэйскай вайны і пастар.
commons.wikimedia.org/Paul Stein from New Jersey, USA - Katyn MemorialUploaded by Dudek1337, CC BY-SA 2.0

Кааліцыю польскай дыяспары ў ЗША ў абарону помніка ахвярам катынскага расстрэлу 1940 г. падмацаваў ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Эндру Шалі (Andrew Schally). Салідарнасьць з палякамі падчас сустрэчы ў Гарадзкой радзе аказаў таксама старшыня ўплывовай Нацыянальнай асацыяцыі садзейнічаньня прагрэсу каляровага насельніцтва (NAACP) у Джэрзі-Сіці пастар Натаніэль Лігі (Nathaniel Leagy), а таксама старшыня кола вэтэранаў карэйскай вайны ў графстве Гудзон, Джозэф Свінсан (Joseph Swinson). На сустрэчу з палякамі ў Гарадзкой радзе прыйшло таксама двое гарадзкіх саветнікаў Джэрзі-Сіці Майкл Юн (Michael Yun) і Рычард Богіяна (Richard Boggiano). Яны крытыкавалі паводзіны і пляны мэра Стывэна Фулапа, які вырашыў забраць усталяваны польскай дыяспарай помнік ахвярам Катыня з цэнтра горада, і да таго ж зьмяшчае некультурныя камэнтары ў Твітэры.

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне мэдыцыны Эндру Шалі, амэрыканскі эндакрыноляг польскага паходжаньня, напісаў ліст мэру Джэрзі-Сіці супраць плянаў ліквідацыі помніка. Бацька прафэсара генэрал Казімеж Шалі быў кіраўніком ваеннага кабінэту прэзыдэнта Польшчы Ігнацыя Масьціцкага.

Прафэсар Шалі прыгадаў Фулапу, што ў Катыні саветы выбілі польскую інтэлігенцыю, як каталіцкую, гэтак і габрэйскую. Адзначым, што мэр Джэрзі-Сіці мае габрэйскае паходжаньне – рэд.

«У цяперашні час, калі Расея зноў становіцца ўсё больш агрэсіўнай, Катынскі помнік павінен застацца як папярэджаньне аб небясьпецы таталітарызму. І найперш – як даніна для ахвяр», – напісаў Эндру Шалі.

Niezalezna.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт