Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні прайшлі сьвяткаваньні Дня палякаў замежжа

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.05.2018 15:54
З прадстаўнікамі польскай нацыянальнай меншасьці сустрэліся прадстаўнікі польскіх уладаў.
фота: Саюз палякаў Беларусі

У Горадні прайшлі сьвяткаваньні Дня палякаў замежжа. Урачыстасьці зладзіў непрызнаны беларускімі ўладамі Саюз палякаў Беларусі. З прадстаўнікамі польскай нацыянальнай меншасьці сустрэліся прадстаўнікі польскіх уладаў.
У Горадню на ўрачыстасьці прыехаў віцэ-сьпікер Сэнату Богдан Барусэвіч. Ён запэўніваў, што Варшава падтрымлівае і будзе падтрымліваць палякаў у Беларусі незалежна ад таго, якая партыя кіруе. У размове з журналістамі ён падкрэсьліў, што сытуацыя палякаў Беларусі надалей не ўнармаваная.
Б. Барусэвіч: Існаваньне Саюзу палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс прымаецца да ведама, але яго надалей не легалізуюць. Нягледзячы на палітычную прыналежнасьць, польскія палітыкі згодныя – для нармалізацыі польска-беларускіх адносін павінна быць нармалізаваная справа Саюза палякаў у Беларусі.
Старшыня Саюзу палякаў Анжаліка Борыс адзначае, што сьвята зьяўляецца сьвятам усіх пакаленьняў палякаў.
А. Борыс: Мы вельмі цешымся, што госьці прыехалі, прыехаў віцэ-сьпікер Сэнату Богдан Барусэвіч, што з Менску прыехаў часовы павераны ў справах Польшчы Міхал Хабрас. Мы вельмі цешымся, што прыехалі ўсе нашыя дзеячы, гурты – з Берасьця, Маладзечна, Менску, Барысава, з цэлай Гродзеншчыны. Нас цешыць, што ўдзел прымаюць цэлыя пакаленьні – моладзь, дарослыя, старэйшыя асобы. У сьвяце ўдзел прымаюць усе пакаленьні. Гэтае сьвята аб’ядновае. Гэта сьвята ўсіх палякаў, расьсеяных па цэлым сьвеце. Гэта таксама сьвята палякаў у Беларусі.
Дэпутат «Грамадзянская плятформы» Робэрт Тышкевіч адзначыў, што калі б ня дзейнасьць СПБ, то сьвята не ўдалося б арганізаваць.
Р. Тышкевіч: Гэта арганізацыя, якая сапраўды, у практыцы замацоўвае польскую культуру, мову, адукацыю ў Беларусі, часта ў цяжкіх умовах. Гэта арганізацыя, якая прайшла складаны час і пацьвердзіла, што зьяўляецца самай актыўнай, самай сапраўднай арганізацыяй, якая аб’ядноўвае польскую меншасьць у Беларусі. Сёлета адзначаецца 30-годзьдзе ўзьнікненьня Саюзу палякаў Беларусі, адраджэньня польскага руху. Было б надзвычай сымбалічным і важным, калі б улады ў гэтым годзе далі саюзу магчымасьць цалкам легальнай дзейнасьці. Я думаю, што гэта чаканьні ня толькі польскай меншасьці, але таксама польскай дзяржавы. Варта, каб найбольшая і самая актыўная польская арганізацыя магла карыстацца прывілеямі, якія вынікаюць з легальнай дзейнасьці.
У сьвяткаваньні Дня палякаў замежжа ў Горадні ўдзел прынялі вэтэраны Арміі Краёвай. З героямі польскага падпольля сустрэліся прадстаўнікі польскіх уладаў, таварыства «Wspólnota Polska». Падчас сустрэчы ў Генэральным консульстве ў Горадні вэтэраны Арміі Краёвай пачулі словы падзякі за сваю службу. Віцэ-старшыня Сэнату Богдан Барусэвіч зьвярнуў увагу, што яны зьяўляюцца прыкладам велізарнага патрыятызму.
Б. Барусэвіч: Я нізка кланяюся ўсім тым, хто тут сёньня прысутнічае, хто змагаўся за Польшчу, а потым апынуўся ў Беларусі. Мы ня мелі на гэта ўплыву. Бо гэта не палякі вызначалі межы. Але ўсё, што мы можам зрабіць з моманту незалежнасьці краіны, мы робім. Мы памятаем пра нашых жаўнераў на Ўсходзе, у прыватнасьці ў Беларусі. Мы стараемся іх падтрымліваць, як можам. Хоць гэтая падтрымка не кампэнсуе ім таго, што яны перажылі. Я яшчэ раз хачу сказаць, што мы пра вас памятаем і будзем памятаць.
Ад імя вэтэранаў на сустрэчы выступіла Вераніка Сэбасьціяновіч, старшыня Таварыства жаўнераў АК у Беларусі. Яна шчыра казала пра праблемы вэтэранаў.
В. Сэбасьціяновіч: Мы вельмі радыя, што вы прыехалі. Толькі трэба прыяжджаць часьцей і на даўжэй. Трэба размаўляць ня толькі з консулам і старшынём Саюзу палякаў, але і з людзьмі. Паехаць на некалькі дзён да людзей, да ветэранаў. Гэта толькі здаецца, што ўсё ў парадку. У крамах усё можна купіць, людзі задаволеныя. Аднак нашае жыцьцё ідзе цалкам інакш, асабліва ў вэтэранаў. Як вы ведаеце, мы ня маем ніякіх льготаў, ні на лекі, ні на транспарт, ні на што іншае. Мы адчуваем, што падпольле зьмёртвыхпаўстала, але адчуваем гэта ў Польшчы. Там нас паважаюць. Сюды мы вяртаемся ізноў у шэрую штодзённасьць. Мы засталіся тымі ж самымі бандытамі, так да нас ставяцца. І таму нам вельмі патрэбная ваша дапамога, ваша памяць пра нас, пра ўсіх палякаў, асабліва пра вэтэранаў.
Прысутныя зьвярнулі ўвагу, што ў Беларусі ў жывых засталіся толькі 29 ветэранаў Арміі Краёвай. Чатыры дні таму мясцовыя палякі разьвіталіся з Ваславам Тшэцякам, апошнім жаўнерам АК на Берасьцейшчыне.

Урачыстасьці зладзіў непрызнаны беларускімі ўладамі Саюз палякаў Беларусі. З прадстаўнікамі польскай нацыянальнай меншасьці сустрэліся прадстаўнікі польскіх уладаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт