Logo Polskiego Radia
Print

2 траўня - у Польшчы Дзень нацыянальнага сьцяга

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.05.2018 13:30
З гэтае нагоды мінабароны выдала брашуру на тэму нацыянальных сымбаляў.
Pixabay/mirekmurmir/CC0 License

2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень нацыянальнага сьцяга. З гэтае нагоды Міністэрства нацыянальнай абароны выдала брашуру на тэму нацыянальных сымбаляў – бела-чырвонага сьцяга, белага арла і гімна Польшчы. Гэта элемэнтарныя правілы абыходжаньня з польскімі сымбалямі – піша сайт выданьня Niezalezna.pl.

У брашуры згадваюцца самыя частыя памылкі. Меркаваньнем аўтараў публікацыі, у выніку няведаньня, а не мэтанакіраваных дзеяньняў. У выданьні надрукаваная чарговасьць прэзэнтацыя сьцягоў, калі іх больш, чым адзін. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай бела-чырвоны сьцяг павінен заўсёды займаць самае ганаровае месца. Калі, скажам, вывешаныя два або чатыры сьцягі, то польскі павінен быць зь левага боку. У выпадку трох або пяці сьцягоў бела-чырвоны павінен вісець пасярэдзіне. Калі б сьцягоў было шэсьць, то польскія павінны вісець з правага і левага боку.

У Польшчы нацыянальны герб – арол у кароне. Гэта самы старадаўні сымбаль Польшчы. Такую эмблему называюць па-польску godło. Ёсьць таксама выраз herb. На беларускую мову і адно, і другое слова як правіла перакладаецца як герб. Аднак ёсьць розьніца, пра што пішуць аўтары брашуры. Godło – гэта арол у кароне, а вось арол у кароне на шчыце – гэта herb.

Niezalezna.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт