Logo Polskiego Radia
Print

2 траўня стартуе кампанія „Не пішы на сьцягу”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.04.2018 15:50
Мэта кампаніі – нагадаць палякам, што да нацыянальнага сымбалю трэба ставіцца з пашанай.
 Photo: DavidRockDesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

2 траўня стартуе кампанія „Не пішы на сьцягу”
Мэта кампаніі – нагадаць палякам, што да нацыянальнага сымбалю трэба ставіцца з пашанай.
2 траўня, то бок у Дзень польскага сьцяга, стартуе грамадзкая кампанія, мэта якой - вяртаньне пашаны польскім нацыянальным сымбалям. Лёзунг кампаніі: „Наша гісторыя мае толькі два колеры. Не пішы на сьцягу”, паведамляе тыднёвік „Sieci”.
Польскі сьцяг – гэта сымбаль адзінства й гонару польскай дзяржавы. Нягледзячы на шматлікія зьмены, якім на працягу стагодзьдзяў сьцяг падвяргаўся, па сёньняшні дзень колеры белы й чырвоны не памяняліся.
Тыднёвік нагадвае, што ўпершыню сьцягі ў польскіх нацыянальных колерах паявіліся ў Варшаве 25 лютага 1861 году падчас дэманстрацыі з нагоды 30-й гадавіны бітвы за Альшынку Грахоўскую (Olszynka Grochowska), якая лічыцца адной з найбольш крывавых бітваў у паўстаньні 1830-1831 гадоў.
Аднак масава бел-чырвоныя сьцягі паявіліся толькі некалькі дзясяткаў гадоў пазьней, то бок 3 траўня 1916 году падчас Першай сусьветнай вайны. Пасьля вяртаньня Польшчай незалежнасьці нацыянальныя колеры былі афіцыйна зацьверджаныя законам ад 1 жніўня 1919 году.
Кампанія „Нашая гісторыя мае толькі два колеры. Не пішы на сьцягу” будзе праводзіцца з мэтай усьведаміць грамадзянам, што польскім нацыянальным сьцягам трэба карыстацца адказна. Напрыклад, многія палякі ня ведаюць, што на сьцягу нельга зьмяшчаць ніякіх дадатковых элемэнтаў, у тым ліку надпісаў.
Аўтары кампаніі будуць вучыць палякаў, якім чынам, згодна з законам, трэба карыстацца нацыянальнымі сымбалямі падчас розных, у тым ліку спартыўных мерапрыемстваў, паведамляе тыднёвік „Sieci”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт