Logo Polskiego Radia
Print

У варшаўскім шпіталі сілаю затрымалі жанчыну з дзіцём

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.04.2018 16:01
Маці адмовілася ад лячэньня нованароджанага антыбіётыкам.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаPhoto: Parentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

Выданьне «Reczpospolita» апісвае здарэньне, якое мела месца ў Варшаве. Сталічны суд выдаў згоду на затрыманьне ў роддоме нованароджанага дзіцяці, бацькі якога не жадалі супрацоўнічаць зь лекарамі. Паліцыя ад серады пільнавала маці зь дзіцём, каб жанчына не забрала дзіця дадому. Усё пачалося з таго, што маці не згадзілася на лячэньне малечы антыбіётыкам, патрабуючы паказаць ёй дакумэнтацыю, вынікі аналізаў. Яна не згаджалася таксама прышчапляць дзіця. Дактары адмовіліся паказаць ёй аналізы, жанчына хацела выпісацца па ўласным жаданьні. Тады пад дзьвярыма палаты паявіліся паліцэйскія. Яны заявілі, што паводзіны маці могуць стаць пагрозай для жыцьця і здароўя нованароджанага, таму ім прыйдзецца ўмяшацца.

Шпіталь ня выразіў згоды на перанясеньне дзіцяці ў іншую клініку. У рэшце рэшт жанчына згадзілася на лячэньне малечы антыбіётыкам. Тым ня менш, паліцыя далей за ёй сочыць. «Жанчына скардзіцца нам, што ў яе адабралі свабоду», – кажа Юстына Соха з таварыства Стоп Ноп (якое мяркуе, што польская сыстэма вакцынацыі малых дзяцей дрэнна падрыхтаваная, шкодзіць дзецям – рэд.).

Дырэкцыя шпіталя адмаўляецца ісьці на кантакт з прэсай. Дырэктар Дарота Галчыньска-Зых заявіла толькі, што справа была ўнесеная ў суд, кіраўніцтва шпіталя чакае рашэньня. У чацьвер пасьля поўдня суд вырашыў затрымаць дзіця ў шпіталі да часу завяршэньня дыягностыкі.

Гэта ня першая гісторыя, калі шпіталь зьвяртаецца ў суд, калі бацькі адмаўляюцца прывіваць дзіця або не выражаюць згоды на неабходныя ( з пункту гледжаньня лекараў) мэдычныя працэдуры. Самае рэзананснае здарэньне мела месца ў верасьні мінулага году ў Бялагардзе. Бацькі з нованароджаным дзіцём зьбеглі са шпіталя, калі суд абмежаваў іх бацькоўскія правы, паколькі яны не згаджаліся на вакцынацыю.

Reczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт