Logo Polskiego Radia
Print

Што й як зрабіць, каб эканоміка краіны не «выпускала мясарубкі»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.04.2018 18:54
  • Заіка.mp3
І Беларусь, і Польшча – гэта эканомікі ўчарашняга дня, а будучыню мае «эканоміка ведаў» - экспэрт.
pixabay.com/Public Domain CC0

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў першым квартале 2018 году вырас на 5,1% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году, паведамляе Белстат.
Таксама сьцьвярджаецца, што прамысловая вытворчасьць вырасла ў I квартале на больш чым 9%, а рэальныя даходы насельніцтва – на 7,5%.
Да гэтых дадзеных са скептыцызмам падыходзіць незалежны беларускі эканаміст Леанід Заіка. «Так, сапраўды, рост ёсьць, але цягам апошніх некалькіх гадоў ВУП Беларусі ўпаў на 40%», зазначае спэцыяліст. І таму калі рост, напрыклад, складае 4% у год, то каб вярнуцца да стану 2014 году спатрэбіцца 10 гадоў, гаворыць Леанід Заіка.
Паводле яго, у Беларусі згаданы рост – гэта так званы аднаўленчы рост, бо краіна вяртаецца да паказчыкаў 2014 году.
Экспэрт зазначае, што і Беларусь, і Польшча – гэта эканомікі ўчарашняга дня. Паводле яго, будучыню мае «эканоміка ведаў», і каб мець будучыню, трэба стаць удзельнікам гэтай эканомікі і ўвайсьці ў новую эпоху. Леанід Заіка зьвяртае ўвагу на тое, што з аднаго боку будзе новая эканоміка й будуць эліты, а з другога – будуць краіны, якія «будуць выпускаць мясарубкі».
Пра сёньняшні дзень эканомікі й будучыню зь Леанідам Заікам размаўляе Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт