Logo Polskiego Radia
Print

Студэнты дзяржаўных ВНУ пераймалі вопыт польскай трансфармацыі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.04.2018 09:37
  • студэнты.mp3
Моладзь удзельнічала ў спатканьні са сьпікерам Сэнату Польшчы Станіславам Карчэўскім, а таксама з упаўнаважаным у справах грамадзянскай супольнасьці Адамамам Ліпіньскім.
Беларускія студэнты на сустрэчы ў Амбасадзе Каралеўства Нідэрляндаў у 
ПольшчыБеларускія студэнты на сустрэчы ў Амбасадзе Каралеўства Нідэрляндаў у Польшчыradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Студэнты дзяржаўных ВНУ пераймалі вопыт польскай трансфармацыі
Моладзь удзельнічала ў спатканьні са сьпікерам Сэнату Польшчы Станіславам Карчэўскім, а таксама з упаўнаважаным у справах грамадзянскай супольнасьці Адамамам Ліпіньскім.
Беларускі дом у Варшаве супольна з грамадзкім аб’яднаньнем Задзіночаньне беларускіх студэнтаў арганізавалі адукацыйную паездку беларускіх студэнтаў у Варшаву. Праграма мерапрыемства складалася з наведваньня дзяржаўных і адукацыйных устаноў. У прыватнасьці, студэнты ўдзельнічалі ў спатканьні са сьпікерам Сэнату Польшчы Станіславам Карчэўскім, а таксама з адным з кіраўнікоў Канцылярыі прэм'ера, упаўнаважаным у справах грамадзянскай супольнасьці Адамамам Ліпіньскім.
Задзіночаньне беларускіх студэнтаў паўстала напрыканцы 1980-ых гадоў на хвалі лібэралізацыі грамадзка-палітычнага жыцьця ў СССР і выкліканых гэтым антыкамуністычных пратэстаў. Пасьля актыўнай кампаніі Задзіночаньня па барацьбе за сацыяльныя правы студэнтаў, у 2001 годзе арганізацыя была дэлегалізаваная афіцыйнымі ўладамі. Пазалетась ЗБС аднавіла легальны статус і было зарэгістравана, як асьветніцкая ўстанова Філяматы.
Асноўнай мэтай адукацыйнага візыту беларускай моладзі арганізатары лічаць перайманьне пазытыўнага вопыту польскіх унівэрсытэтаў у галіне студэнцкага самакіраваньня. Працягвае чалец Рады Задзіночаньня беларускіх студэнтаў Марыя Колб.
Марыя Колб: Усе студэнты, якія прыехалі на гэты адукацыйны візыт у Варшаву зьяўляюцца навучэнцамі праграмы навучаньня нефармальнай адукацыі Акадэмія студэннцкага лідэрства.
Праграма цягнецца тры месяцы. Адбылося ўжо два сэмінары, на якіх яны ўжо даведаліся, што такое студэнцкае самакіраваньне й як яно працуе. На жаль зараз у Беларусі не існуе студэнцкае самакіраваньне, дзяржава займаецца яго сымуляцыяй.
Міжнародная сакратарка Задзіночаньня беларускіх студэнтаў Аляксандра Кузьміч: Мы спрабавалі зразумець дзьве вялікія рэчы. Па-першае, як працуе польская сыстэма вышэйшай адукацыі. Па-другое, як у 1980-ыя 90-ыя гады адбываліся дэмакратычныя рэформы.
Беларускі дом у Варшаве зьяўляецца суарганізатарам візыты. Як падкрэсьлівае кіраўніцтва Беларускага дому, моладзевая палітыка зьяўляецца для іх прыярытэтным накірункам. Фундацыя ўжо двойчы арганізоўвала падобныя мерапрыемствы для беларускіх студэнтаў. Гаворыць сустаршыня Беларускага дому Алесь Зарэмбюк.
Алесь Зарэмбюк: У лістападзе мы праводзілі падобны абмен. Гэтым разам былі абраныя каля 20 удзельнікаў праекту. Яны мелі магчымасьць пазнаёміцца з тым, як адбываецца польская трансфармацыя. Моладзь азнаёміліся з дзейнасьцю студэнцкага самакіраваньня ў Польшчы, з працай органаў дзяржаўнай улады. (…)
Гэта актыўныя маладзёны, якія хочуць і могуць зьмяняць Беларусь да лепшага. Польшча, зьяўляецца выдатным прыкладам. 20 гадоў таму гэтая краіна выглядала зусім інакш. Гэта прыклад таго, што за такі кароткі час можна кардынальна зьмяніць краіну. Галоўнай умовай гэтых зьменаў былі й будуць дэмакратычныя рэформы.
Для большасьці маладзёнаў гэтая вандроўка ў Польшчу аказалася першай. Студэнты ахвотна дзеляцца сваімі ўражаньнямі пасьля наведваньня польскіх унівэрсытэтаў і сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады.
Сяргей: Мяне ўразілі людзі, а менавіта іх адкрытасьць. Напрыклад, звычайныя ахоўнікі заўжды ўсьміхаюцца й ахвотна гатовы дапамагчы замежніку ў складанай сытуацыі. Мяне, як беларуса, моцна ўразілі пастаянныя ўсьмешкі на людзкіх тварах.
Дар’я Рублеўская: Гэта мой першы візыт у Польшчу. Багата ўражаньняў. Спадабалася тое, што моладзь у цэнтры Варшавы свабодна сустракаецца вечарам, магчыма нават выпівае. Ніхто не зьвяртае на гэта ўвагі, адпачынак выглядае натуральна й культурна. Нам гэтага не стае. (…)
Асноўнымі мэтамі Задзіночаньня беларускіх студэнтаў зьяўляецца павышэньня якасьці вышэйшай адукацыі, абарона правоў студэнтаў і папулярызацыя беларускай мовы ў адукацыі і навуцы.
Савецкі Камсамол, які перарадзіўся ў абліччы Беларускага Рэспубліканскага Саюзу Моладзі, трымае адназначную манаполію на рэалізацыю моладзевай палітыкі ў рэспубліцы. З гэтае прычыны актывісты Задзіночаньня шматкроць траплялі пад перасьлед з боку ўнівэрсытэцкіх уладаў на Беларусі.
6os+net+cast+2foto+mikrofon

Беларускі дом у Варшаве супольна з грамадзкім аб’яднаньнем Задзіночаньне беларускіх студэнтаў арганізавалі адукацыйную паездку беларускіх студэнтаў у Варшаву.

Праграма мерапрыемства складалася з наведваньня дзяржаўных і адукацыйных устаноў. У прыватнасьці, студэнты ўдзельнічалі ў спатканьні са сьпікерам Сэнату Польшчы Станіславам Карчэўскім, а таксама з адным з кіраўнікоў Канцылярыі прэм'ера, упаўнаважаным у справах грамадзянскай супольнасьці Адамамам Ліпіньскім.

Задзіночаньне беларускіх студэнтаў паўстала напрыканцы 1980-ых гадоў на хвалі лібэралізацыі грамадзка-палітычнага жыцьця ў СССР і выкліканых гэтым антыкамуністычных пратэстаў. Пасьля актыўнай кампаніі Задзіночаньня па барацьбе за сацыяльныя правы студэнтаў, у 2001 годзе арганізацыя была дэлегалізаваная афіцыйнымі ўладамі.

Пазалетась ЗБС аднавіла легальны статус і было зарэгістравана, як асьветніцкая ўстанова «Філяматы». Асноўнай мэтай адукацыйнага візыту беларускай моладзі арганізатары лічаць перайманьне пазытыўнага вопыту польскіх унівэрсытэтаў у галіне студэнцкага самакіраваньня. Працягвае чалец Рады Задзіночаньня беларускіх студэнтаў Марыя Колб.

Марыя Колб: Усе студэнты, якія прыехалі на гэты адукацыйны візыт у Варшаву зьяўляюцца навучэнцамі праграмы нефармальнай адукацыі «Акадэмія студэннцкага лідэрства».

Праграма цягнецца тры месяцы. Адбылося два сэмінары, на якіх яны ўжо даведаліся, што такое студэнцкае самакіраваньне й як яно працуе. На жаль зараз у Беларусі не існуе студэнцкае самакіраваньне, дзяржава займаецца яго сымуляцыяй.

Міжнародная сакратарка Задзіночаньня беларускіх студэнтаў Аляксандра Кузьміч: Мы спрабавалі зразумець дзьве вялікія рэчы. Па-першае, як працуе польская сыстэма вышэйшай адукацыі. Па-другое, як у 1980-ыя, 90-ыя гады адбываліся дэмакратычныя рэформы.

Беларускі дом у Варшаве зьяўляецца суарганізатарам візыты. Як падкрэсьлівае кіраўніцтва Беларускага дому, моладзевая палітыка зьяўляецца для іх прыярытэтным накірункам. Фундацыя ўжо двойчы арганізоўвала падобныя мерапрыемствы для беларускіх студэнтаў. Гаворыць сустаршыня Беларускага дому Алесь Зарэмбюк.

Алесь Зарэмбюк: У лістападзе мы ўжо праводзілі падобны абмен. Гэтым разам былі абраныя каля 20 удзельнікаў. Яны мелі магчымасьць пазнаёміцца з тым, як адбываецца польская трансфармацыя. Моладзь азнаёмілася з дзейнасьцю студэнцкага самакіраваньня ў Польшчы, з працай органаў дзяржаўнай улады. (…)

Гэта актыўныя маладзёны, якія хочуць і могуць зьмяняць Беларусь да лепшага. Польшча, зьяўляецца выдатным прыкладам. 20 гадоў таму гэтая краіна выглядала зусім інакш. Гэта прыклад таго, што за такі кароткі час можна кардынальна зьмяніць краіну. Галоўнай умовай гэтых зьменаў былі й будуць дэмакратычныя рэформы.

БеларускіяБеларускія студэнты на сустрэчы ў Амбасадзе Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве.

Для большасьці маладзёнаў гэтая вандроўка ў Польшчу аказалася першай. Студэнты ахвотна дзеляцца сваімі ўражаньнямі пасьля наведваньня польскіх унівэрсытэтаў і сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады.

Сяргей: Мяне ўразілі людзі, а менавіта іх адкрытасьць. Напрыклад, звычайныя ахоўнікі заўжды ўсьміхаюцца й ахвотна гатовыя дапамагчы замежніку ў складанай сытуацыі. Мяне, як беларуса, моцна ўразілі пастаянныя ўсьмешкі на людзкіх тварах.

Дар’я Рублеўская: Гэта мой першы візыт у Польшчу. Багата ўражаньняў. Спадабалася тое, што моладзь у цэнтры Варшавы свабодна сустракаецца вечарам, магчыма нават выпівае. Ніхто не зьвяртае на гэта ўвагі, адпачынак выглядае натуральна й культурна. Нам гэтага не стае. (…)

Асноўнымі мэтамі Задзіночаньня беларускіх студэнтаў зьяўляецца павышэньня якасьці вышэйшай адукацыі, абарона правоў студэнтаў і папулярызацыя беларускай мовы ў адукацыі і навуцы.

Савецкі Камсамол, які перарадзіўся ў абліччы Беларускага Рэспубліканскага Саюзу Моладзі, трымае адназначную манаполію на рэалізацыю моладзевай палітыкі ў рэспубліцы. З гэтае прычыны актывісты Задзіночаньня шматкроць траплялі пад перасьлед з боку ўнівэрсытэцкіх уладаў на Беларусі.

Эдуард Жолуд

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт