Сёньня ў былым гітлераўскім канцлягеры «Аўшвіц-Біркенаў» прайшла сустрэча прэзыдэнтаў Польшчы й Ізраіля. Анджэй Дуда й Рыўвэн Рыўлін ужо раз сустракаліся – у Ерусаліме ў студзені 2017 году. Сёньняшняя сустрэча мае аднак вельмі важнае значэньне для абодвух бакоў, паколькі лідары праводзяць спатканьне ў момант сур’ёзнага напружаньня паміж дзяржавамі.
Анджэй Дуда й Рыўвэн Рыўлін у правялі сустрэчу, а таксама разам прынялі ўдзел у Маршы жывых, арганізаваным з нагоды 30-й гадавіны правядзеньня першага шэсьця памяці ахвяраў Галакосту ў 1988 годзе.
Падчас перамоваў лідараў польскай і ізраільскай дзяржаў у вузкім коле ўздымаліся цяжкія пытаньні ў двухбаковых адносінах. Перш за ўсё гаворка ідзе пра папраўкі ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці Польшчы, унесеныя парлямэнтам у лютым бягучага году.
Менавіта яны сталі прычынай канфлікту паміж Польшчай і Ізраілем. У прыватнасьці, папраўкі прадугледжваюць крымінальную адказнасьць за публічнае абвінавачваньне польскага народу ў адказнасьці за злачынствы нацысцкай Нямеччыны ці іншыя злачынствы супраць чалавецтва. Закон выклікаў хвалю крытыкі ў Ізраілі, яго таксама скрытыкавалі, у прыватнасьці, ЗША, Украіна й шэраг габрэйскіх ды іншых арганізацый.
Тэль-Авіў непакоіцца, што закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці Польшчы ў новай вэрсіі заблякуе навуковую дзейнасьць і магчымасьць выказваць крытычныя ў дачыненьні да некаторых палякаў сьведчаньні тых, хто выжыў у Галакосьце.
Выступаючы на тэрыторыі музэю «Аўшвіц-Біркенаў» Анджэй Дуда запэўніў, што новы закон аб ІНП, які Ізраіль падвергнуў крытыцы, ня будзе перашкодай у аб’ектыўных гістарычных дасьледаваньнях. Нагадаем, за публічнае абвінавачваньне польскага народу ў адказнасьці за злачынствы нацысцкай Нямеччыны пагражае да трох гадоў турмы. Пры гэтым падчас вайны былі й палякі, якія, напрыклад, выдавалі габрэяў, што хаваліся, у рукі гітлераўцаў. Пра гэта таксама трэба гаварыць, хоць гэта й балючая праўда – закон аб ІНП гэтага не заблякуе, кажа Дуда.
А.Дуда: Прымаючы закон, польскія дэпутаты нават і ня думалі пра тое, каб нейкім чынам перашкодзіць у распаўсюджваньні праўды пра Галакост. Наадварот – мы будзе бараніць гістарычную праўду, у тым ліку й я як прэзыдэнт Польшчы, і бараніць у тым ліку балючую для палякаў праўду.
Анджэй Дуда таксама падкрэсьліў, што з боку польскай дзяржавы ніколі не існавала сыстэмнай варожасьці ў адносінах да габрэяў.
А.Дуда: Падчас вайны, падчас Галакосту людзі сябе паводзілі па-рознаму. Былі людзі, паводзіны якіх неабходна асудзіць у вострай форме. Але былі й геройскія ўчынкі. На акупаванай гітлераўскай Нямеччынай польскай зямлі нацысты зьнішчалі як габрэяў, так і палякаў. За дапамогу габрэям пагражала сьмерць. Аднак ніколі не было сыстэмнай варожасьці ў адносінах да габрэяў з боку польскай дзяржавы.
У сваю чаргу прэзыдэнт Ізраіля Рыўвэн Рыўлін выказаў спадзяваньне, што дзякуючы агульным намаганьням і праз супольную гістарычную адукацыю польскай і ізраільскай моладзі ўдасца забясьпечыць для яе бясьпечную будучыню. Паводле кіраўніка Ізраіля, ён і Анджэй Дуда вырашылі аб тым, што Польшча будзе зьвяртаць вялікую ўвагу на аб’ектыўнае дасьледаваньне тэмы Галакосту.
Рыўвэн Рыўлін: Падчас сустрэчы мы вырашылі, што тэму Галакосту трэба дасьледаваць дэталёва. Мы павінны працаваць у імя будучыні, не забываючы пра мінулае. Гісторыя – гэта справа гісторыкаў, ім нельга займацца ідэалёгіяй, а толькі й выключна гісторыяй. І мы будзем вучыць нашых дзяцей гэтай гісторыі.
Пасьля сустрэчы Анджэй Дуда й Рыўвэн Рыўлін прайшлі ў Маршы жывых, а таксама ўсклалі кветкі й запалілі лампады на тэрытоыі былога лягеру сьмерці.
Марш жывых – гэта тры кілямэтры шляху па страшнай дарозе з лягеру «Аўшвіц» да лягеру «Біркенаў». Штогод па ёй у маўчаньні праходзяць тысячы людзей з розных краін сьвету ў памяць пра закатаваных вязьняў гэтых лягераў.
У першым Маршы жывых у 1988 годзе прынялі ўдзел паўтары тысячы габрэяў. Затым ён праводзіўся кожныя два гады, а з 1996 года – штогод.
вс

Прэзыдэнты ў Маршы жывых

фота: Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы
Анджэй Дуда і Эдвард Мосбэрг - польскі габрэй, які перажыў Галакост