Logo Polskiego Radia
Print

«Беларусьсю кіруе прэзыдэнцкая хунта»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.04.2018 16:44
  • Галадоўка дэпутатаў БНФ. Узгадваюць Антончык і Навумчык.mp3
Уначы з 11 на 12 красавіка 1995 году ў зале пасяджэньняў Вярхоўнага Савету Беларусі былі зьбітыя 19 дэпутатаў апазыцыі БНФ.
Галадоўка дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11 красавіка 1995 г.Галадоўка дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11 красавіка 1995 г.youtube.com/screen

“Беларусьсю кіруе прэзыдэнцкая хунта”
Уначы з 11 на 12 красавіка 1995 году ў зале пасяджэньняў Вярхоўнага Савету Беларусі былі зьбітыя 19 дэпутатаў апазыцыі БНФ. Дэпутаты пратэставалі супраць спробы прэзыдэнта Лукашэнкі зацьвердзіць незаконныя пытаньні рэфэрэндуму аб зьмяненьне дзяржаўнай сымболікі і статусу беларускай мовы, як адзінай дзяржаўнай. Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў канстатаваў, што з моманту зьбіцця і гвалтоўнага выдаленьня народных дэпутатаў з парлямэнту, Беларусьсю закіруе прэзыдэнцкая хунта.
11 красавіка 1995 году ў Вярхоўным Савеце народныя дэпутаты абмяркоўвалі прапанаваныя прэзыдэнтам пытаньня будучага рэфэрэндуму. Пасьля няўдалага выкарыстаньня легальных спробаў пераканаць парлямэнтароў у тым, што прапановы прэзыдэнта зьяўляюцца незаконнымі, дэпутаты Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту абвясьцілі галадоўку наўпрост у Авальнай зале Дому ўраду.
Свой удзел у галадоўцы й гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да народных абраньнікаў узгадвае дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня Сяргей Навумчык.
Сяргей Навумчык: Мы пайшлі на галадоўку таму, што перад гэты ўсе традыцыйныя спосабы парлямэнцкай барацьбы былі вычарпаныя. Мы адразу заявілі, што гэты так званы рэфэрэндум паставіць крыж на нацыянальным адраджэньні. Мы прадказвалі, што гэты рэфэрэндум загоніць беларускую мову ў гета. Так і адбылося.
Мы даказвалі, што самыя пытаньні, якія выносіліся на рэфэрэндум антыканстытуцыйныя. Былі парушаны некалькі артыкулаў Канстытуцыі й некалькі законаў.
Значная частка дэпутатаў схілялася ў бок прапановаў прэзыдэнта і тады мы вырашылі абвесьціць галадоўку. Селі перад прэзыдыюмам, тварам да сваіх калегаў-дэпутатаў.
Адразу пасьля абвяшчэньня галадоўкі нашая тактыка падзейнічала – усе прапанаваныя Лукашэнкам пытаньні праваліліся. Вярхоўны Савет адмовіўся галасаваць за пытаньні Лукашэнкі.
Праз некалькі гадзін у парлямэнт былі ўведзеныя войскі, дэпутаты былі зьбітыя.
Раніцой, канешне, усе дэпутаты ведалі, што мы былі зьбітыя. Гэта на іх моцна паўплывала, яны былі запалоханыя. Нардэпы былі ў абсалютна прыгнечаным стане, потым яны зацьвердзілі ўсе прапанаваныя пытаньні.
Факт забіцьця дэпутатаў даў абсалютная права прафэсару Пастухову сьцьвердзіць, што вынікі гэтага рэфэрэндуму з юрыдычнага пункту гледжаньня зьяўляюцца абсалютна нікчэмнымі.
Па дадзеных Генэральнай пракуратуры Беларусі, якая займалася сьледзтвам у справе забіцьця дэпутатаў, падчас штурму Авальнай Залі было задзейнічана каля 600 чалавек, з розных сілавых структур. На думку большасьці ўдзельнікаў галадоўкі, непасрэдна іх забіцьцём займалася спэц.адзінка КДБ Беларусі Альфа.
Штурм Авальнай залі ўзгадвае дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня Сяргей Антончык.
Сяргей Антончык: Дагэтуль засталося два моцныя ўспаміны пра тую ноч. Калі ўвечары мы паклаліся на падлогу каля прэзыдыюму, каб адпачыць. Магчыма многія дэпутаты ўжо і заснулі, але я з Валянцінам Голубевым не спалі й адчулі, як калышацца паветра, таксама пачулі як зьвінела іх зброя. Шэрагі салдата, як раз пераходзілі ў фае. Гэта першае, а па-другое калі гэтыя гарылы ў масках уляцелі ў Авальную залю. Адчуваньне нейкага сюррэалізму. Пякельныя сілы змагаліся, увасобленыя гэтымі гарыламі ў масках змагаліся з народам, з Беларусьсю.
На наступны дзень, 12-га красавіка Дом ураду быў узяты ў ачапленьне Службай аховы прэзыдэнта й атрадамі міліцыі. Пасьля начнога забіцьця дэпутатаў не пускалі ў будынак парлямэнту. Працягвае Сяргей Антончык.
Сяргей Антончык: На другі дзень нам прыйшлося прабавіцца ў залю паседжаньня скрозь ачапленьне. Нас не пускалі ў парлямэнт. Калі мы туды патрапілі, мы ў бачылі, што большасьць з іх знаходзіліся ў шоку.
Калі на пачатку галадоўкі яны сьмяяліся з нас, маўляў, няхай пагаладаюць, гэта карысна. То на другі дзень, яны зразумелі што зьбіцьцё дэпутатаў, увядзеньне войскаў у Вярхоўны Савет гэта надзвычайнай сур'ёзная зьява.
Ужо 13 красавіка 1995 году, з парушэньнямі працэдуры перапалоханы Вярхоўны Савет прыняў прапановы прэзыдэнта й дэпутаты зацьвердзілі прапанаваныя ім пытаньні.
Праз месяц пасьля згаданых падзеяў 14 траўня адбыўся рэфэрэндум, па выніках якога ў Беларусі была зьменена дзяржаўнай сымболіка, быў ліквідаваны статус беларускай мовы, як адзінай дзяржаўнай, а таксама вызначаны кірунак на шчыльную інтэграцыю з Расеяй. Вынікі рэфэрэндуму не былі прызнаныя міжнародная супольнасьцю.
Эдуард Жолуд
слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Уначы з 11 на 12 красавіка 1995 году ў зале пасяджэньняў Вярхоўнага Савету Беларусі былі зьбітыя 19 дэпутатаў апазыцыі БНФ. Дэпутаты пратэставалі супраць спробы прэзыдэнта Лукашэнкі зацьвердзіць незаконныя пытаньні рэфэрэндуму аб зьмяненьні дзяржаўнай сымболікі і статусу беларускай мовы, як адзінай дзяржаўнай. Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў канстатаваў, што з моманту зьбіцця і гвалтоўнага выдаленьня народных дэпутатаў з парлямэнту, Беларусьсю закіруе прэзыдэнцкая хунта.

11 красавіка 1995 году ў Вярхоўным Савеце народныя дэпутаты абмяркоўвалі прапанаваныя прэзыдэнтам пытаньня будучага рэфэрэндуму. Пасьля няўдалага выкарыстаньня легальных спробаў пераканаць парлямэнтароў у тым, што прапановы прэзыдэнта зьяўляюцца незаконнымі, дэпутаты Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту абвясьцілі галадоўку наўпрост у Авальнай зале Дому ўраду.

Свой удзел у галадоўцы й гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да народных абраньнікаў узгадвае дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня Сяргей Навумчык.

Сяргей Навумчык: Мы пайшлі на галадоўку таму, што перад гэты ўсе традыцыйныя спосабы парлямэнцкай барацьбы былі вычарпаныя. Мы адразу заявілі, што гэты так званы рэфэрэндум паставіць крыж на нацыянальным адраджэньні. Мы прадказвалі, што гэты рэфэрэндум загоніць беларускую мову ў гета. Так і адбылося.

Мы даказвалі, што самыя пытаньні, якія выносіліся на рэфэрэндум антыканстытуцыйныя. Былі парушаны некалькі артыкулаў Канстытуцыі й некалькі законаў. Значная частка дэпутатаў схілялася ў бок прапановаў прэзыдэнта і тады мы вырашылі абвесьціць галадоўку. Селі перад прэзыдыюмам, тварам да сваіх калегаў-дэпутатаў.

Адразу пасьля абвяшчэньня галадоўкі нашая тактыка падзейнічала – усе прапанаваныя Лукашэнкам пытаньні праваліліся. Вярхоўны Савет адмовіўся галасаваць за пытаньні Лукашэнкі. Праз некалькі гадзін у парлямэнт былі ўведзеныя войскі, дэпутаты былі зьбітыя.

Раніцой, канешне, усе дэпутаты ведалі, што мы былі зьбітыя. Гэта на іх моцна паўплывала, яны былі запалоханыя. Нардэпы былі ў абсалютна прыгнечаным стане, потым яны зацьвердзілі ўсе прапанаваныя пытаньні.

Факт забіцьця дэпутатаў даў абсалютная права прафэсару Пастухову сьцьвердзіць, што вынікі гэтага рэфэрэндуму з юрыдычнага пункту гледжаньня зьяўляюцца абсалютна нікчэмнымі.

Па дадзеных Генэральнай пракуратуры Беларусі, якая займалася сьледзтвам у справе забіцьця дэпутатаў, падчас штурму Авальнай Залі было задзейнічана каля 600 чалавек, з розных сілавых структур. На думку большасьці ўдзельнікаў галадоўкі, непасрэдна іх забіцьцём займалася спэцадзінка КДБ Беларусі атрад Альфа.

Штурм Авальнай залі ўзгадвае дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня Сяргей Антончык.

Сяргей Антончык: Дагэтуль засталося два моцныя ўспаміны пра тую ноч. Калі ўвечары мы паклаліся на падлогу каля прэзыдыюму, каб адпачыць. Магчыма многія дэпутаты ўжо заснулі, але мы з Валянцінам Голубевым не спалі й адчулі, як калышацца паветра, таксама пачулі як зьвінела іх зброя. Шэрагі салдата, як раз пераходзілі ў фае.

Па-другое калі гэтыя гарылы ў масках уляцелі ў Авальную залю. Адчуваньне нейкага сюррэалізму. Пякельныя сілы, увасобленыя гэтымі гарыламі ў масках змагаліся з народам, з Беларусьсю.

На наступны дзень, 12-га красавіка Дом ураду быў узяты ў ачапленьне Службай аховы прэзыдэнта й атрадамі міліцыі. Пасьля начнога забіцьця дэпутатаў не пускалі ў будынак парлямэнту.

Сяргей Антончык: На другі дзень нам прыйшлося прабавіцца ў залю паседжаньня скрозь ачапленьне. Нас не пускалі ў парлямэнт. Калі мы туды патрапілі, мы ў бачылі, што большасьць з іх знаходзілася ў шоку.

Калі на пачатку галадоўкі яны сьмяяліся з нас, маўляў, няхай пагаладаюць, гэта карысна. То на другі дзень, яны зразумелі, што зьбіцьцё дэпутатаў, увядзеньне войскаў у Вярхоўны Савет, гэта надзвычайнай сур'ёзная зьява.

Ужо 13 красавіка 1995 году, з парушэньнямі працэдуры перапалоханы Вярхоўны Савет прыняў прапановы прэзыдэнта й дэпутаты зацьвердзілі прапанаваныя ім пытаньні.

Праз месяц пасьля згаданых падзеяў 14 траўня адбыўся рэфэрэндум, па выніках якога ў Беларусі была зьменена дзяржаўнай сымболіка, быў ліквідаваны статус беларускай мовы, як адзінай дзяржаўнай, а таксама вызначаны кірунак на шчыльную інтэграцыю з Расеяй. Аднак вынікі рэфэрэндуму не былі прызнаныя міжнародная супольнасьцю.

Эдуард Жолуд

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт