Амэрыканскія кангрэсмэны выклікалі на дачу паказаньняў стваральніка Фэйсбуку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        12.04.2018 13:37
                    
                                 
                
                
                    Сацсеткам пагражае ўвядзеньне жорсткіх нормаў, якія могуць абмежаваць іх свабоду.
                
                
                    
                        
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Учора амэрыканскія кангрэсмэны другі раз выклікалі на слуханьні стваральніка Фэйсбуку – піша “Gazeta Wyborcza”.  Гэта быў ужо другі дзень дачы паказаньняў Марка Цукэрбэрга, пытаньні  якому задавалі між іншым чальцы камітэту па энэргетыцы і гандлю.  Непасрэднай прычынай выкліку быў скандал вакол Cambridge Analytica, калі  аказалася, што кампанія зьбірала дадзеныя карыстальнікаў Фэйсбуку, каб  пазьней выкарыстаць іх у палітычнай рэкляме.
Сацсеткам пагражае ўвядзеньне жорсткіх нормаў, якія могуць значна  абмежаваць іх свабоду. Гэтая пагроза была важнейшай прычынай прыбыцьця  Цукербэрга ў Кангрэс. Ён падкрэсьліваў, што не зьяўляецца ворагам  рэгуляваньня працы сацсетак. Але ўсё залежыць ад таго, якая гэта будзе  рэгуляцыя. Яму нагадалі, што Фэйсбук не спраўляецца са складанымі  справамі: кібэрзлачыннасьцю, фэйк ньюсамі і праднамеранай маніпуляцыяй  інфармацыйнымі зьвесткамі.
Фэйсбук зьбірае інфармацыю ня толькі пра сваіх карыстальнікаў, але  нават пра тых людзей, у каго няма профілю ў сацсетцы. Існуе  неабходнасьць нанава апрацаваць правілы дзейнасьці сацсетак. Марка  Цукербэрга пыталі, ці існуе магчымасьць забраць з Фэйсбуку ўсе свае  дадзеныя. Ён прызнаў, што няма такой магчымасьці.
Амэрыканскі рынак вельмі баіцца ўвядзеньня сур’ёзных зьмен у  заканадаўстве. І таму некаторыя фірмы самі прымаюць адпаведныя крокі.  Напрыклад, Twitter заявіў, што вырашыў увесьці The Honest Ads Act, гэта  значыць права, прынятае некалькі месяцаў таму ў адказ на дзейнасьць  Расеі ў сацсетках падчас прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША.
Калі аказалася, што расейскія тролі выкуплялі рэкляму-прапаганду на Фэйсбуку ў часе кампаніі, Сэнат падрыхтаваў законапраект больш жорсткага  кантролю. Адно з патрабаваньняў – абавязак прадстаўляць інфармацыю пра  ўсе даходы з рэклямы ў памеры больш чым 500 даляраў.
Gazeta Wyborcza/нг