Logo Polskiego Radia
Print

Улады рыхтуюць зьмены ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 09.04.2018 19:00
  • Пастухоў і Сярэдзіч аб зьменах у законе аб СМІ.mp3
Сярод новаўвядзеньняў–абавязковая ідэнтыфікацыя карыстальнікаў, якія пакідаюць свае допісы на сайтах і форумах.
pixabay.com/Public Domain CC0

У праекце закону аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў закон аб СМІ, прадугледжваецца добраахвотная рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў у якасьці СМІ. Сярод новаўвядзеньняў–абавязковая ідэнтыфікацыя карыстальнікаў, якія пакідаюць свае допісы на сайтах і форумах, а таксама ўдзельнічаюць у агульным абмеркаваньне зьместу інтэрнэт-рэсурсаў.
Паводле словаў міністра інфармацыі Беларусі Аляксандра Карлюкевіча, дадзеныя зьмены ўносяцца ў заканадаўства абапіраючыся на шматлікія звароты грамадзянаў, які патрабуюць абмежаваць доступ да таго ці іншага рэсурсу. Міністра падкрэсьлівае, што падобныя заканадаўчыя нормы дзейнічаюць у шэрагу іншых дзяржаваў, на думку міністра сучасная грамадзтва без доступу да інтэрнэту не можа быць цывілізаваным.
У сваю чаргу старшыня Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Андрэй Бастунец перакананы ў тым, што плянаваныя зьмены істотна ўзмоцняць кантроль дзяржавы за інтэрнэт сфэрай у Беларусі. БАЖ рыхтуецца накіраваць свае заўвагі да законапраекту ў Плату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі.
Былы судзьдзя Канстытуцыйнага Суду Беларусі Міхаіл Пастухоў падзяляе меркаваньне аб тым, што зьмены ў законе аб СМІ спрыяюць абмежаваньню свабоды слова ў Беларусі.
Міхаіл Пастухоў: Справа ў тым, што ўлада намагаецца ўстанавіць жорсткі кантроль над інтэрнэт-прасторай. Гэта можа прывесьці да блякіроўкі інтэрнэт-выданьняў, яны будуць прыцягвацца да адказнасьці на ўзроўні з традыцыйнымі СМІ. Гэта нясе небясьпеку для свабоды слова і інфармацыі ў Беларусі. Зона «несвабоны» значна павялічваецца. (...)
Міхаіл Пастухоў прадказвае значныя наступствы заканадаўчых новаўвядзеньняў у галіне СМІ.
Міхаіл Пастухоў: Інтэрнэт выданьня вымушаны будуць устанавіць жорсткі кантроль за сваімі блогерамі й аўтарамі. На іх будзе ляжаць агульная адказнасьць за зьмест сайту.(...)
Гэта ўсё вельмі ўскладніць дзейнасьць сайтаў. Інтэрнэт-выданьні вымушаныя будуць абзавесьціся офісам і інш. Сайты й форумы могуць страціць значную частку сваіх актыўных карыстальнікаў.
Аднак галоўны рэдактар Народнай Волі Іосіф Сярэдзіч, у будучых зьменах заканадаўства аб СМІ ўгледзеў зрухі ў пазытыўны бок. На думку галоўнага рэдактара, адказнасьць за свае выказваньні можа палепшыць якасьць беларускай журналістыкі.
Іосіф Сярэдзіч: Чытаю розныя сайты й зьдзіўляюся, многія нашыя калегі нерэальна глядзяць на сьвет. Мне здаецца, што баяцца наогул няма чаго. Хто забараняе казаць праўду? Калі ты пішаш праўду, ты будзеш у стане адстаяць гэта ў любым судзе.
Сёньня трэба прыцягваць да адказнасьці ў тым ліку й многіх нашых калегаў. Людзі згубілі адказнасьць за слова, за факт, за асьвятленьне той ці іншай падзеі.
На жаль у Беларусі ў многім згубілася прафэсійная журналістыка.
Апроч абавязковай ідэнтыфікацыі актыўных карыстальнікаў, плянуецца зьдзейсьняць абмежаваньне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, як і раней у пазасудовым парадку.
Таксама прадугледжваецца добраахвотная рэгістрацыя інтэрнэт-парталаў у якасьці СМІ, з чаго вынікае неабходнасьць электронных парталаў абзавесьціся атрыбутамі традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі.
Эдуард Жолуд
слухайце далучаны зьверху гукавы файл

У праекце закону аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у закон аб СМІ, прадугледжваецца добраахвотная рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў у якасьці СМІ. Сярод новаўвядзеньняў–абавязковая ідэнтыфікацыя карыстальнікаў, якія пакідаюць свае допісы на сайтах і форумах, а таксама ўдзельнічаюць у агульным абмеркаваньне зьместу інтэрнэт-рэсурсаў.

Паводле міністра інфармацыі Беларусі Аляксандра Карлюкевіча, дадзеныя зьмены ўносяцца ў заканадаўства абапіраючыся на шматлікія звароты грамадзянаў, які патрабуюць абмежаваць доступ да таго ці іншага рэсурсу.

Міністар падкрэсьлівае, што падобныя заканадаўчыя нормы дзейнічаюць у шэрагу іншых дзяржаваў, на думку міністра сучаснае грамадзтва без доступу да інтэрнэту не можа быць цывілізаваным.

У сваю чаргу старшыня Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Андрэй Бастунец перакананы ў тым, што плянаваныя зьмены істотна ўзмоцняць кантроль дзяржавы за інтэрнэт сфэрай у Беларусі. БАЖ рыхтуецца накіраваць свае заўвагі да законапраекту ў Плату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі.

Былы судзьдзя Канстытуцыйнага Суду Беларусі Міхаіл Пастухоў падзяляе меркаваньне аб тым, што зьмены ў законе аб СМІ спрыяюць абмежаваньню свабоды слова ў Беларусі.

Міхаіл Пастухоў: Справа ў тым, што ўлада намагаецца ўстанавіць жорсткі кантроль над інтэрнэт-прасторай. Гэта можа прывесьці да блякіроўкі інтэрнэт-выданьняў, яны будуць прыцягвацца да адказнасьці на ўзроўні з традыцыйнымі СМІ. Гэта нясе небясьпеку для свабоды слова і інфармацыі ў Беларусі. Зона «несвабоны» значна павялічваецца. (...)

Міхаіл Пастухоў прадказвае значныя наступствы заканадаўчых новаўвядзеньняў у галіне СМІ.

Міхаіл Пастухоў: Інтэрнэт выданьня вымушаны будуць устанавіць жорсткі кантроль за сваімі блогерамі й аўтарамі. На іх будзе ляжаць агульная адказнасьць за зьмест сайту.(...)

Гэта ўсё вельмі ўскладніць дзейнасьць сайтаў. Інтэрнэт-выданьні вымушаныя будуць абзавесьціся офісам і інш. Сайты й форумы могуць страціць значную частку сваіх актыўных карыстальнікаў.

Аднак галоўны рэдактар Народнай Волі Іосіф Сярэдзіч, у будучых зьменах заканадаўства аб СМІ ўгледзеў зрухі ў пазытыўны бок. На думку галоўнага рэдактара, адказнасьць за свае выказваньні можа палепшыць якасьць беларускай журналістыкі.

Іосіф Сярэдзіч: Чытаю розныя сайты й зьдзіўляюся, многія нашыя калегі нерэальна глядзяць на сьвет. Мне здаецца, што баяцца наогул няма чаго. Хто забараняе казаць праўду? Калі ты пішаш праўду, ты будзеш у стане адстаяць гэта ў любым судзе.

Сёньня трэба прыцягваць да адказнасьці ў тым ліку й многіх нашых калегаў. Людзі згубілі адказнасьць за слова, за факт, за асьвятленьне той ці іншай падзеі. На жаль у Беларусі ў многім згубілася прафэсійная журналістыка.

Апроч абавязковай ідэнтыфікацыі актыўных карыстальнікаў, плянуецца зьдзейсьняць абмежаваньне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, як і раней у пазасудовым парадку.

Таксама прадугледжваецца добраахвотная рэгістрацыя інтэрнэт-парталаў у якасьці СМІ, з чаго вынікае абавязак электронных парталаў абзавесьціся атрыбутамі традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі.

Эдуард Жолуд

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт