На сустрэчы міністраў СНД у Менску няма прадстаўніка Ўкраіны
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
06.04.2018 15:18
"Было б дзіўна, калі б прадстаўнікі краін, якія ў стане вайны, рабілі выгляд, што ўсё ў парадку".
фота: www.belta.by
У пятніцу ў Менску пачалася нарада міністраў замежных спраў Садружнасьці Незалежных Дзяржаў. Падчас адкрыцьця сустрэчы гучалі штампавыя фармуліроўкі пра абмеркаваньне важнейшых міжнародных праблем, пошук шляхоў міжнароднага ўзаемадзеяньня і г.д.
На самой справе паміж сябрамі СНД назьбіралася нямала пытаньняў, якія неабходна хутка вырашаць. Мы запыталі міжнароднага аглядальніка Андрэя Фёдарава, ці гэтая сустрэча можа прынесьці істотныя вынікі ў адносінах паміж Беларусьсю, Расеяй ды іншымі краінамі СНД. З палітолягам гутарыць Натальля Грышкевіч.
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл