Logo Polskiego Radia
Print

Былы генпракурор зьбіраецца беларусізаваць парлямэнт

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.04.2018 06:53
  • беларусізацыя.mp3
Рыгор Васілевіч прапанаваў чаргаваць беларускамоўныя й расейскамоўныя пасяджэньні Палаты Прадстаўнікоў.
Зала паседжаньняў (Авальная зала) Дому ўрадуЗала паседжаньняў (Авальная зала) Дому ўрадуbelarus.by

У беларускім парлямэнце адбыўся круглы стол, прысьвечаны моўнай палітыцы. Падчас абмеркаваньня сытуацыі моўна-прававой практыкі ў Беларусі дзяржаўныя служачыя й дэпутаты прапанавалі свае падыходы ў справе пашырэньня прасторы ўжываньня беларускай мовы.
У прыватнасьці, экс-старшыня Канстытуцыйнага суду й былы генэральны пракурор Рыгор Васілевіч прапанаваў чаргаваць беларускамоўныя й рускамоўныя паседжаньні Палаты Прадстаўнікоў.
У сваю чаргу першы намесьнік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы й літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашанец перакананы ў тым, што заканадаўчыя акты трэба прымаць адразу на дзьвюх дзяржаўных мовах. Няма грошай на беларускамоўны пераклад? Давайце пісаць па-беларуску й паглядзім, ці знойдуцца грошы на расейскамоўны пераклад, эмацыянальна зазначыў навуковец.
Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў і старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім пракамэнтавала выказваньні свайго калегі па працы ў парлямэнце Рыгора Васілевіча.
ANISIM1
Таксама дэпутат Анісім падзялілася сваімі ўражаньнямі аб працы круглага стала па моўнай палітыцы.
ANISIM2
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч вітае прыхільныя заявы дэпутатаў у дачыненьні да беларускай мовы.
SZUSZKIEWICZ1
Станіслаў Шушкевіч узгадвае беларусізацыю дзяржаўнага апарату, якая адбывалася ў першай палове 1990-гадоў.
SZUSZKIEWICZ2
Таксама Станіслаў Шушкевіч падкрэсьліў зьмену стаўленьня кіраўніка дзяржавы да моўнай праблемы.
SZUSZKIEWICZ3 (калі вынікне патрэба—прыбраць трэцюю частку)
Агульная кольскасьць нарматыўна-прававых актаў выдадзеных на беларускай мове не перавышае 3% ад усёй заканадаўчай базы. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры залічвае беларускую мову да ліку моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікненьня.
Падрыхтаваў Эдуард Жолуд

У беларускім парлямэнце адбыўся круглы стол, прысьвечаны моўнай палітыцы. Падчас абмеркаваньня сытуацыі моўна-прававой практыкі ў Беларусі дзяржаўныя служачыя й дэпутаты прапанавалі свае падыходы ў справе пашырэньня прасторы ўжываньня беларускай мовы.

У прыватнасьці, экс-старшыня Канстытуцыйнага суду й былы генэральны пракурор Рыгор Васілевіч прапанаваў чаргаваць беларускамоўныя й рускамоўныя паседжаньні Палаты Прадстаўнікоў.

У сваю чаргу першы намесьнік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы й літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашанец перакананы ў тым, што заканадаўчыя акты трэба прымаць адразу на дзьвюх дзяржаўных мовах. Няма грошай на беларускамоўны пераклад? Давайце пісаць па-беларуску й паглядзім, ці знойдуцца грошы на расейскамоўны пераклад, эмацыянальна зазначыў навуковец.

Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў і старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім пракамэнтавала выказваньні свайго калегі па працы ў парлямэнце Рыгора Васілевіча.

Палітык лічыць, што Васілевіч выказваў выключна асабісты погляд на пытаньне мовы ў айчынным заканадаўстве. Аднак калі падобныя ініцыятывы знойдуць падтрымку кіраўніцтва Палаты, яны могуць быць рэалізаваны, перакананая Алена Анісім.

Таксама дэпутат Анісім падзялілася сваімі пазытыўнымі ўражаньнямі аб працы круглага стала па моўнай палітыцы. Паводле яе словаў, парлямэнтары прыязна ставяцца да ідэй пашырэньня прасторы ўжываньня беларускай мовы ў сьценах Дому ўраду.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч вітае прыхільныя заявы дэпутатаў у дачыненьні да беларускай мовы. Працэс гэты пашыраць трэба, пераконвае ён.

Станіслаў Шушкевіч згадаў вопыт беларусізацыі першай паловы 1990-ых гадоў. Таксама палітык падкрэсьліў зьмену ў пазытыўны бок у стаўленьні кіраўніка дзяржавы да моўнай праблемы.

Агульная кольскасьць нарматыўна-прававых актаў выдадзеных на беларускай мове не перавышае 3% ад усёй заканадаўчай базы. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры залічвае беларускую мову да ліку моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікненьня.

Эдуард Жолуд

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт