ЗША назіраюць за польскім законапраектам аб рэпрыватызацыі
Амэрыканскія сэнатары заклікалі прэзыдэнта Польшчы ў лісьце вырашыць згаданае пытаньне.
ЗША націскаюць на Польшчу, каб у законе аб рэпрыватызацыі краіна ўзяла пад увагу таксама ахвяры Галакосту. Ліст польскаму прэм’еру на гэтую тэму падпісалі 59 сэнатараў, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Аўтарам ініцыятывы зьяўляецца былы рэспубліканскі кандыдат на прэзыдэнта Марка Рубіё й сэнатарка ад дэмакратаў са штату Вісконсін Тэмі Болд'уін. Паводле камэнтатараў, гэта выразны сыгнал да таго, што справа мае звышпартыйны характар.
Сусьветная габрэйская арганізацыя па рэстытуцыі (World Jewish Restitution Organization) роўна 25 гадоў спрабуе атрымаць ад польскіх уладаў кампэнсацыю для габрэяў, якія перажылі Галакост. Аднак ніколі раней яна не атрымала настолькі вялікай падтрымкі з боку амэрыканскіх уладаў.
Былы амбасадар ЗША ў Польшчы Дэніэл Фрыд, які ў Дзярждэпартамэнце адказваў за каардынацыю палітыкі ў дачыненьні да Расеі, няма ніякіх сумневаў, што гэта вельмі моцны пасыл.
„Польшча павінна як мага хутчэй вырашыць пытаньне аб рэпрыватызацыі й аднолькава ставіцца да ўсіх, хто быў грамадзянам Польшчы на 1 верасьня 1939 году і іх нашчадкаў”, - кажа Фрыд. Ён ня мае сумневаў, што „эмацыйная рэакцыя Сэнату была выкліканая атмасфэрай, якая ўзьнікла ў сувязі з унясеньнем зьменаў у Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці.
Ліст амэрыканскіх сэнатараў утрымлівае шэраг заўвагаў наконт зьменаў, якія, паводле амэрыканскага боку, павінны быць унесеныя ў польскі законапраект аб рэпрыватызацыі. Па-першае, закон не павінен ахопліваць выключна тых, хто ў моман страты маёмасьці жыў на тэрыторыі Польшчы, або ў часе прыняцьця закону меў польскае грамадзянства. Гэта, паводле амэрыканцаў, выключае пераважную большасьць ахвяр Галакосту й іх нашчадкаў. Па-другое, па той жа прычыне права на кампэнсацыю павінны атрымаць ня толькі прамыя спадкаемцы былых уладальнікаў, але таксама члены далейшай сям'і. Аўтары ліста зьвяртаюць увагу на тое, што часта Галакост выжылі толькі паасобныя члены буйных сем'яў.
У Вашынгтоне прызнаюць, што пакуль што немагчыма палічыць ні колькасьці чалавек, якія мелі б права на кампэнсацыю, ні іх коштаў для польскай дзяржавы. Але яны лічаць, што магчымыя розныя рашэньні, напрыклад, выплата невялікай часткі кошту маёмасьці цягам даўжэйшага часу ў форме аблігацый. Такім чынам, напрыклад, зрабілі вугорцы.
„Rzeczpospolita” нагадвае, што Польшча зьяўляецца апошняй краінай у Эўропе, якая да гэтай пары не прыняла ніякага закону аб кампэнсацыях за адабраную ўладамі ПНР маёмасьць. Таму калі аказалася, што апошні законапраект быў накіраваны ў парлямэнт на дапрацоўку й справа зноў можа трапіць у тупік, гэта выклікала раздражненьне габрэйскай абшчыны па ўсім сьвеце.
аз