Польшча кепска спраўляецца зь лячэньнем цукровага дыябэту
У Польшчы на цукровы дыябэт хварэюць ужо 3 мільёны грамадзянаў. Траціна зь іх пра гэта ня ведае.
Польская дзяржава кепска спраўляецца зь лячэньнем найбольш распаўсюджанай цывілізацыйнай хваробы, то бок цукровага дыябэту. Пра гэта сьведчыць даклад, падрыхтаваны Вышэйшай кантрольнай палатай. Паводле яго, у краіне адсутнічае прафіляктыка, не хапае спэцыялістаў і лекаў, а таксама нацыянальнай стратэгіі, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Аўтары дакладу ў цяперашняй сытуацыі абвінавачваюць Міністэрства аховы здароўя. Паводле іх, дзеяньні міністэрства па гэтай справе мелі выключна часовы характар, не спрыялі прафіляктыцы захворваньняў ці лячэньню хворых.
У той жа час, у Польшчы расьце колькасьць выяўленых выпадкаў захворваньняў. Паводле прафэсара Лешэка Чупрыняка (Leszek Czupryniak) з Польскай асацыяцыі дыябэту, хварэюць ужо 3 мільёны палякаў, у тым ліку траціна зь іх нават пра гэта ня ведае.
Расьце таксама колькасьць пацыентаў, якія патрабуюць кансультацыі лекара спэцыяліста, гэта ў сваю чаргу прычыняецца да ўзьнікненьня чэргаў і падаўжэньня часу чаканьня візыту.
Аўтары справаздачы падкрэсьліваюць, што ў Польшчы існуе недахоп спэцыялістаў па лячэньні й апецы над хворымі на цукровы дыябэт.
Паводле лекараў, у выпадку некаторых тыпаў гэтай хваробы вельмі добрыя вынікі дае зьмена ладу жыцьця, харчовых прывычак і павелічэньне фізычнай актыўнасьці. Аднак сыстэма апекі над хворымі ў Польшчы на этапе прафіляктыкі амаль адсутнічае. Апрача таго, паводле дакладу, палякі маюць абмежаваны доступ да інавацыйных спосабаў лячэньня цукровага дыябэту, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз
Польская дзяржава кепска спраўляецца зь лячэньнем найбольш распаўсюджанай цывілізацыйнай хваробы, то бок цукровага дыябэту. Пра гэта сьведчыць даклад, падрыхтаваны Вышэйшай кантрольнай палатай. Паводле яго, у краіне адсутнічае прафіляктыка, не хапае спэцыялістаў і лекаў, а таксама нацыянальнай стратэгіі, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Аўтары дакладу ў цяперашняй сытуацыі абвінавачваюць Міністэрства аховы здароўя. Паводле іх, дзеяньні міністэрства па гэтай справе мелі выключна часовы характар, не спрыялі прафіляктыцы захворваньняў ці лячэньню хворых.
У той жа час, у Польшчы расьце колькасьць выяўленых выпадкаў захворваньняў.
Паводле прафэсара Лешэка Чупрыняка (Leszek Czupryniak) з Польскай асацыяцыі дыябэту, хварэюць ужо 3 мільёны палякаў, у тым ліку траціна зь іх нават пра гэта ня ведае.