Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прыме рашучыя крокі супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.03.2018 16:07
Міністэрства замежных спраў Польшчы агучвае два магчымыя сцэнары.
Дзяржаўны сьцяг Польшчы.Дзяржаўны сьцяг Польшчы.Photo: crsntdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча прыме рашучыя крокі супраць Расеі
Міністэрства замежных спраў Польшчы агучвае два магчымыя сцэнары.
Намесьнік кіраўніка польскай дыпляматыі Барташ Ціхоцкі (Bartosz Cichocki) ня выключыў, што Польшча ўвядзе супраць Расеі адпаведныя меры ў сувязі са спробай забойства былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля й яго дачкі. Пад увагу бяруцца два сцэнары: адзін на нацыянальным узроўні, другі на ўзроўні кааліцыі дзяржаваў, паведамляе niezalezna.pl са спасылкай на агенцтва PAP.
„Гэта шэраг розных мераў. Спачатку мы іх ажыцьцявім, а толькі пазьней будзем пра іх гаварыць,” – паведаміў віцэ-міністар Барташ Ціхоцкі (Bartosz Cichocki), які ў МЗС адказвае за пытаньні, датычныя Ўсходняй Эўропы й палітыкі бясьпекі.
Адначасова ён дадаў, што Польшча працуе над стварэньнем „адметнай пазыцыі” ў рамках Эўразьвязу й NATO. Гэтая пазыцыя павінна праяўляць салідарнасьць з брытанцамі й падкрэсьліваць абавязак Расеі даць канкрэтны адказ на абвінавачваньні брытанскага боку.
„Мы выступаем за тое, каб інцыдэнт у Солсбэры ўспрымаць як інцыдэнт у адносінах Расея –Эўропа, а не ў двухбаковых адносінах паміж Масквой і Лёнданам. Мы лічым, што жыцьцё й бясьпека грамадзянаў ЭЗ апынуліся пад пагрозай (…) Калі ня будзе рашучага адказу на эўрапейскім і трансатлянтычным узроўні, то расейская палітыка будзе падвяргацца далейшаму заняпаду ў напрамку вельмі для нас небясьпечным”, - лічыць Ціхоцкі.
Віцэ-кіраўнік польскай дыпляматыі запэўніў, што пытаньні атручэньня Скрыпаля й вяртаньня Польшчы часткаў разьбітага пад Смаленскам урадавага самалёту ў польскай палітыцы ў дачыненьні да Расеі разглядаюцца асобна. Тым ня менш, ён выказаў надзею, што „эўрапейскія грамадзтвы прачнуліся пад уплывам інцыдэнту ў Солсбэры й цяпер зьвярнуць увагу таксама на паводзіны расейскага боку перад і пасьля Смаленскай авіякатастрофы”.
аз

Намесьнік кіраўніка польскай дыпляматыі Барташ Ціхоцкі (Bartosz Cichocki) ня выключыў, што Польшча ўвядзе супраць Расеі адпаведныя меры ў сувязі са спробай забойства былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля й яго дачкі. Пад увагу бяруцца два сцэнары: адзін на нацыянальным узроўні, другі на ўзроўні кааліцыі дзяржаваў, паведамляе niezalezna.pl са спасылкай на агенцтва PAP.

„Гэта шэраг розных мераў. Спачатку мы іх ажыцьцявім, а толькі пазьней будзем пра іх гаварыць,” – паведаміў віцэ-міністар Барташ Ціхоцкі (Bartosz Cichocki), які ў МЗС адказвае за пытаньні, датычныя Ўсходняй Эўропы й палітыкі бясьпекі.

Адначасова ён дадаў, што Польшча працуе над стварэньнем „адметнай пазыцыі” ў рамках Эўразьвязу й NATO. Гэтая пазыцыя павінна праяўляць салідарнасьць з брытанцамі й падкрэсьліваць абавязак Расеі даць канкрэтны адказ на абвінавачваньні брытанскага боку. „Мы выступаем за тое, каб інцыдэнт у Солсбэры ўспрымаць як інцыдэнт у адносінах Расея –Эўропа, а не ў двухбаковых адносінах паміж Масквой і Лёнданам. Мы лічым, што жыцьцё й бясьпека грамадзянаў ЭЗ апынуліся пад пагрозай (…) Калі ня будзе рашучага адказу на эўрапейскім і трансатлянтычным узроўні, то расейская палітыка будзе падвяргацца далейшаму заняпаду ў напрамку вельмі для нас небясьпечным”, - лічыць Ціхоцкі.

Віцэ-кіраўнік польскай дыпляматыі запэўніў, што пытаньні атручэньня Скрыпаля й вяртаньня Польшчы часткаў разьбітага пад Смаленскам урадавага самалёту ў польскай палітыцы ў дачыненьні да Расеі разглядаюцца асобна. Тым ня менш, ён выказаў надзею, што „эўрапейскія грамадзтвы прачнуліся пад уплывам інцыдэнту ў Солсбэры й цяпер зьвярнуць увагу таксама на паводзіны расейскага боку перад і пасьля Смаленскай авіякатастрофы”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт