Logo Polskiego Radia
Print

Вучні беластоцкай школы падрыхтавалі два спэктаклі па-беларуску (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.03.2018 21:02
  • спэктакль.mp3
Юныя акторы паказалі казку «У сонейка ў гасьцях» ды спэктакль паводле п’есы «Хохлікі. Зімовая казка».

Славацкую народную казку «У сонейка ў гасьцях» ды спэктакль паводле п’есы «Хохлікі. Зімовая казка» Сяргея Кавалёва змаглі ўбачыць бацькі дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоцкай базавай школе № 4.

Юныя акторы са сваімі спэктаклямі выступяць яшчэ ў сакавіку. Спэктаклі падрыхтаваныя пад наглядам Яанны Троц з падляскага Тэатру «Чрэво». Рэпартаж Яраслава Іванюка.

фота аўтара

слухайце далучаны гукавы файл

/

/

/

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт