Польшча прыцягнула да судовай адказнасьці баевіка «Ісламскай дзяржавы»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.03.2018 15:33
Польскі сайт расказвае «баявы шлях» мараканца, які ў Эўропе атрымаў пасьведчаньне сырыйскага бежанца.
Flagge der Terrororganisation Islamischer StaatWikimedia Commons (Public Domain)
Мурад Т. прыбыў ў Эўропу пад прыкрыцьцём бежанца. Ён утрымліваў кантакт з тэрарыстам, які зьдзейсьніў тэракт у Парыжы і ў Бэльгіі. У тэлефоне ў яго былі інструкцыі пра тое, як падрыхтаваць тэракт. Афіцэры пры ім знайшлі наркотыкі, паведамляе сайт niezalezna.pl.
Польшча выставіла абвінаваўчы акт супраць баевіка тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» (ІД). Гэта першае ў Польшчы абвінавачаньне, высунутае тэрарысту ІД. Судовы працэс пройдзе ў акруговым судзе ў Катавіцэ.
Было ўстаноўлена, што абвінавачаны Мурад Т. са сьнежня 2014 да верасьня 2016 году ў Польшчы, а таксама іншых краінах (Аўстрыя, Грэцыя, Вугоршчына, Сэрбія й Турцыя) разам зь іншымі людзьмі актыўна ўдзельнічаў у міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».
Падарожнічаючы па Эўропе, Мурад выкарыстаў падроблены пашпарт. Ён казаў пра сябе, што зьяўляецца сырыйцам, нарадзіўся ў Халябе, называецца Султан Мурад і што нарадзіўся 11 лістапада 1995 году. На самрэч ён нарадзіўся 22 студзеня 1990 года ў Касаблянцы ў Марока.
У Вене 7 лютага 2015 года Мурад у выніку падману атрымаў права на пражываньне на тэрыторыі Аўстрыі ды ідэнтывікацыйную карту.
Гэтым дакумэнтам Мурад карыстаўся на тэрыторыі Польшчы, ён быў затрыманы ў сакавіку 2016 году.
Пасьля сьледзтва польскіх спэцслужбаў мараканец прыцягнуты да судовай адказнасьці за прыналежнасьць да тэрарыстычнай арганізацыі. Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі, паведамляе сайт niezalezna.pl.
яс