Апазыцыя не чакала такога ад Лукашэнкі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.02.2018 16:49
Улады ўпершыню дазволілі адзначаць Дзень Волі.
Архіўны здымак. Дзень Волі ў Варшаве 2017 год.Aliaksandr Papko/radyjo.net
Здаўна 25 сакавіка асацыюецца з апазыцыяй, якая ў гэты дзень ладзіла сьвяткаваньні. Амаль заўсёды гэта заканчвалася разгонам і арыштамі. А цяпер улады мала таго, што дазволілі сьвяткаваньні ў цэнтры горада, то й хочуць дапамагчы ў падрыхтоўцы сьвята.
Напрыканцы студзеня беларускія грамадзкія і дэмакратычныя арганізацыі паклікалі арганізацыйны камітэт, які зьвярнуўся да гарадзкіх уладаў Менска па дазвол на правядзеньне шэсьця па прасьпекце Незалежнасьці. Шэсьце павінна было закончыцца канцэртам на плошчы Свабоды. На шэсьце Менгарвыканкам не пагаджаецца, але прапанаваў апазыцыі канцэрт перад Тэатрам опэры і балета. А нават абяцаў дапамагчы з гукаўзмацняльнай тэхнікай, забясьпечыць ахову хуткай дапамогі і міліцыі. Акрамя гэтага, за кошт горада будзе ўсталявана памятная шыльда да 100 годзьдзя БНР.
Прапанова ўладаў аказалася нечаканасьцю для прадстаўнікоў апазыцыі, якая цягам трох гадзін спрачалася паміж сабой, што перадавалі ў жывую незалежныя СМІ. Частка апазыцыянэраў настойвае на правядзеньне традыцыйнага шэсьця, астатнія выказаліся за прыняцьце прапановы ўладаў і правядзеньне канцэрту. Сустрэча закончылася вострай спрэчкай, якая нават выйшла за межы Дня Волі.
- Удзельнікі панядзелкавай сустрэчы апазыцыі прадэманстравалі поўную адсутнасьць культуры дыскусіі і тое, што яны ня ведаюць чаго хочуць, – сказаў «RZ» галоўны рэдактар у мінулым забароненай уладамі «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч.
- Улады зрабілі вялікі крок наперад. 20 гадоў таму ніхто нават ня думаў бы пра ўшанаваньне БНР. Не без значэньня падзеі ва Ўкраіне, зь якіх улады робяць высновы, -лічыць Сярэдзіч.
Адзін з арганізатараў Дня волі Павал Белавус кажа: "Зьявіўся шанец годна адзначыць 100 гадавіну БНР і нам ня трэба падвяргаць людзей на арышты. Я летась 15 сутак правёў у арышце. Які ў гэтым сэнс?"
«Пад канец мінулага году рэдакцыя газэты Савецкай Беларусі зладзіла дыскусію пра БНР і зрабіла выснову, што гэта й быў пачатак беларускай дзяржаўнасьці», – распавёў польскай штодзёнцы «Rzeczpospolita» беларускі гісторык Ігар Мельнікаў.
Rzeczpospolita/яс