Logo Polskiego Radia
Print

Праваслаўныя вернікі пачалі сёньня Вялікі пост

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.02.2018 17:56
  • пост.mp3
На працягу 48 дзён яны будуць паўстрымлівацца ад ужываньня прадуктаў жывёльнага паходжаньня й весьці глыбокую духоўную працу.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

Праваслаўныя вернікі пачалі сёньня Вялікі пост. На працягу 48 дзён яны будуць паўстрымлівацца ад ужываньня прадуктаў жывёльнага паходжаньня й весьці глыбокую духоўную працу, каб адсьвяткаваць Вялікдзень – дзень уваскрэсеньня Ісуса Хрыста. Сам Вялікі пост – гэта першыя 40 дзён, якія зьяўляюцца сымбалем 40-дзённага посту Хрыста ў пустыні. Наступны пэрыяд – гэта Лазарава субота, Вербніца й шэсьць дзён Страснага тыдня. Іх мэта – памятаць пра пакуты Збаўцы й падзеі, якія адбыліся перад гэтым.
Падчас Вялікага посту галоўнае – гэта духоўнае ачышчэньне й падрыхтоўка да сьвята Ўваскрэсеньня Гасподняга, гаворыць айцец Мікалай Астапчук, настаяцель царквы ў мястэчку Гарадок на Беласточчыне. Сюжэт Анны Пятроўскай.

Праваслаўныя вернікі пачалі сёньня Вялікі пост. На працягу 48 дзён яны будуць паўстрымлівацца ад ужываньня прадуктаў жывёльнага паходжаньня й весьці глыбокую духоўную працу, каб адсьвяткаваць Вялікдзень – дзень уваскрэсеньня Ісуса Хрыста.

Сам Вялікі пост – гэта першыя 40 дзён, якія зьяўляюцца сымбалем 40-дзённага посту Хрыста ў пустыні. Наступны пэрыяд – гэта Лазарава субота, Вербніца й шэсьць дзён Страснага тыдня. Іх мэта – памятаць пра пакуты Збаўцы й падзеі, якія адбыліся перад гэтым.

Падчас Вялікага посту галоўнае – гэта духоўнае ачышчэньне й падрыхтоўка да сьвята Ўваскрэсеньня Гасподняга, гаворыць айцец Мікалай Астапчук, настаяцель царквы ў мястэчку Гарадок на Беласточчыне. Сюжэт Анны Пятроўскай.

слухайце далучаны гукавы файл

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт