Logo Polskiego Radia
Print

Трагічная гісторыя ўкраінкі кранула палякаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.02.2018 13:52
Працадаўца пакінуў на лавачцы ў парку нелегальна працаўладкаваную ўкраінку, у якой здарыўся інсульт.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаPhoto: Parentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

Трагічная гісторыя ўкраінкі кранула палякаў
Працадаўца пакінуў на лавачцы ў парку нелегальна працаўладкаваную ўкраінку, у якой здарыўся інсульт.
У чацьвер у бальніцы ў Познані паліцыя дапытвала Аксану - 43-гадовую ўкраінку, да якой працадаўца ня выклікаў хуткай дапамогі, калі ў яе здарыўся інсульт, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Жанчына пацьвердзіла, што яна працавала нелегальна ў Сьродзе Велькапольскай (Środa Wielkopolska) у прадпрыемстве, якое пастаўляе агародніну ў гандлёвую сетку Lidl.
На пачатку студзеня ў яе адбыўся інсульт. Аднак уладальнік прадпрыемства, замест выклікаць да жанчыны хуткую дапамогу, завёз яе ў гарадзкі парк, паклаў на лавачцы й патэлефанаваў на нумар службы экстраннай дапамогі 112 з паведамленьнем, што ў парку ляжыць п'яная жанчына.
Аксана знаходзіцца ў цяжкім стане, яе чакае доўгая й складаная рэабілітацыя, але да поўнага здароўя яна ўжо ня вернецца. Справай неаказаньня дапамогі занялася пракуратура.
Уладальнік прадпрыемства са СМІ размаўляць ня хоча, а ягоны адвакат пераконвае, што інсульт ня меў сувязі з выконванай украінкай працай. З гэтым, у сваю чаргу, не згаджаецца адвакат Аксаны.
„У Аксаны была гіпэртанія. Калі б яна была працаўладкаваная легальна, то падчас абавязковага абсьледаваньня лекар забараніў бы ёй выконваць цяжкую фізычную працу”, - пераконвае адвакат украінкі. Ён дадае, што на прадпрыемстве жанчына была прымушаная насіць цяжкія мяшкі з агароднінай.
Гісторыя Аксаны кранула палякамі, якія масава адгукнуліся на збор сродкаў на лячэньне й рэабілітацыю жанчыны. Калі справу Аксаны агучылі СМІ, уладальнік прадпрыемства ў Сьродзе Велькопольскай абяцаў фінансаваць лячэньне жанчыны. Аднак, паводле адваката Аксаны, пакуль усё зьвялося да абяцаньняў, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

У чацьвер у бальніцы ў Познані паліцыя дапытвала Аксану - 43-гадовую ўкраінку, да якой працадаўца ня выклікаў хуткай дапамогі, калі ў яе здарыўся інсульт, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

Жанчына пацьвердзіла, што яна працавала нелегальна ў Сьродзе Велькапольскай (Środa Wielkopolska) у прадпрыемстве, якое пастаўляе агародніну ў гандлёвую сетку Lidl.

На пачатку студзеня ў яе адбыўся інсульт. Аднак уладальнік прадпрыемства, замест выклікаць да жанчыны хуткую дапамогу, завёз яе ў гарадзкі парк, паклаў на лавачцы й патэлефанаваў на нумар службы экстраннай дапамогі 112 з паведамленьнем, што ў парку ляжыць п'яная жанчына.

Аксана знаходзіцца ў цяжкім стане, яе чакае доўгая й складаная рэабілітацыя, але да поўнага здароўя яна ўжо ня вернецца. Справай неаказаньня дапамогі занялася пракуратура.

Уладальнік прадпрыемства са СМІ размаўляць ня хоча, а ягоны адвакат пераконвае, што інсульт ня меў сувязі з выконванай украінкай працай. З гэтым, у сваю чаргу, не згаджаецца адвакат Аксаны.

„У Аксаны была гіпэртанія. Калі б яна была працаўладкаваная легальна, то падчас абавязковага абсьледаваньня лекар забараніў бы ёй выконваць цяжкую фізычную працу”, - пераконвае адвакат украінкі. Ён дадае, што на прадпрыемстве жанчына была прымушаная насіць цяжкія мяшкі з агароднінай.

Гісторыя Аксаны кранула палякаў, якія масава адгукнуліся на збор сродкаў на лячэньне й рэабілітацыю жанчыны. Калі справу Аксаны агучылі СМІ, уладальнік прадпрыемства ў Сьродзе Велькопольскай абяцаў фінансаваць лячэньне жанчыны.

Аднак, паводле адваката Аксаны, пакуль усё зьвялося да абяцаньняў, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт