Logo Polskiego Radia
Print

Польскае радыё выбярэ найпрыгажэйшую польскую песьню

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.02.2018 15:31
  • Песьня на 100.mp3
Конкурс „Песьня на 100” прымеркаваны да 100-годзьдзя Аб'яднаньня аўтараў ZAiKS.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскае радыё выбярэ найпрыгажэйшую польскую песьню
Конкурс „Песьня на 100” прымеркаваны да 100-годзьдзя Аб'яднаньня аўтараў ZAiKS.
Грамадзкае Польскае радыё й Аб'яднаньне аўтараў ZAiKS запрашаюць сьпевакоў, музыкаў, аўтараў тэкстаў і выдаўцоў прыняць удзел у конкурсе на польскай гіт году.
З 12 лютага да 2 красавіка бягучага году на конкурс можна падаць песьні на польскай мове, якія раней не выдаваліся. У конкурсе можна выіграць 100 тысяч злотых.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Да ўдзелу ў конкурсе „Песьня на 100” запрашае віцэ-старшыня праўленьня Польскага радыё Марыюш Станішэўскі (Mariusz Staniszewski).
Марыюш Станішэўскі: У конкурсе варта прыняць удзел, паколькі, апрача грашовага вымярэньня, узнагарода прадугледжвае сур'ёзнае прасоўваньне песьні на каналах Польскага радыё. Гаворка ідзе пра тое, каб аўтары стварылі такія песьні, якіх мы маглі б з прыемнасьцю прасоўваць у эфіры Польскага радыё.
Віцэ-старшыня Аб'яднаньня аўтараў ZAiKS Міхал Комар (Michał Komar) дадае, што заяўку на конкурс можа падаць кожны.
Міхал Комар: Магчыма, што песьню, якая пераможа, створыць нейкі зусім невядомы малады чалавек і дзякуючы ёй зробіць вялікую кар’еру. Я быў бы вельмі рады гэтаму.
Конкурс „Песьня на 100” арганізаваны з нагоды 100-годзьдзя дзейнасьці Аб'яднаньня аўтараў ZAiKS. Яго мэта – прасоўваньне творчасьці польскіх аўтараў і прэзэнтацыя іх працы слухачом Польскага радыё.
Кажа сьпявак, аўтар тэкстаў і кампазытар Славамір Вежхольскі (Sławomir Wierzcholski).
Славамір Вежхольскі: Конкурс - гэта бадай што найлепшы спосаб вылучыць найпрыгажэйшую песьню, якая будзе прасоўвацца з нагоды 100-годзьдзя дзейнасьці ZAiKS-у. Мы хацелі б, каб гэта была прыгожая песьня, якая ўвойдзе ў гісторыю польскай эстраднай музыкі.
Таксама сьпявачка Ванда Квятнеўска (Wanda Kwietniewska) разьлічвае пачуць унікальныя песьні.
Ванда Квятнеўска: Калі нешта мае звышчасовую якасьць, то не састарыцца. Гэты прынцып прымяняецца таксама ў дачыненьні да кампазыцыяў і песьняў. Калі ёсьць якасьць, то ёсьць таксама шанец на звышчасовасьць.
Польскае радыё адказвае за прасоўваньне конкурсу „Песьня на 100”, у сваю чаргу ZAiKS вылучыць грошы на ўзнагароду, кажа член капітулы конкурсу, аўтар тэкстаў і кампазытар Марэк Касьцікевіч (Marek Kościkiewicz).
Марэк Касьцікевіч: Я вельмі рады, што зьявілася падобная ініцыятыва па прасоўваньні польскіх песьняў. Але пры гэтым трэба памятаць, што гэта складаны рынак, на якім назіраецца вялікая канкурэнцыя з боку заходняй музыкі. Тым ня менш, дзякуючы конкурсу на Польскім радыё будзе гучаць больш польскамоўных песень. Мы хочам, каб пры нагодзе конкурсу на польскім музычным рынку зьявіліся новыя твары й галасы, прозьвішчы, новыя аўтарў тэкстаў, кампазытары й выканаўцы. У ZAiKS-е мы робім стаўку на маладых творцаў.
Прызавы фонд у конкурсе „Песьня на 100” складае 100 тысяч злотых (амаль 24 тысячы эўра). Усю суму можа атрымаць аўтар гіта, які будзе прызнаны найлепшым ва ўсіх трох катэгорыях: музыка, тэкст і выкананьне. Аднак арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права прысудзіць прызавыя грошы дзьвюм або тром песьням. У такой сытуацыі памер узнагароды складзе 30 тысяч злотых (больш за 7 тысяч эўра).
Паміж 3 і 16 красавіка журы конкурсу абярэ 10 лепшых песень. З 18 па 29 красавіка слухачы Польскага радыё будуць галасаваць за выбраныя кампазыцыі на сайце piosenkana100.polskieradio.pl або пры дапамозе SMS-паведамленьняў.
З 1 па 18 траўня журы абярэ лепшую песьню зь пяці, якія атрымаюць найбольшую колькасьць галасоў слухачоў. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя ў чэрвені.
У капітуле конкурсу „Песьня на 100” засядаюць вядомыя польскія кампазытары, музычныя прадзюсары, аўтары тэкстаў, лідары вядомых гуртоў і музычныя журналісты Польскага радыё.
аз

Грамадзкае Польскае радыё й Аб'яднаньне аўтараў ZAiKS запрашаюць сьпевакоў, музыкаў, аўтараў тэкстаў і выдаўцоў прыняць удзел у конкурсе на польскай гіт году.

З 12 лютага да 2 красавіка бягучага году на конкурс можна падаць песьні на польскай мове, якія раней не выдаваліся. У конкурсе можна выіграць 100 тысяч злотых.

Да ўдзелу ў конкурсе „Песьня на 100” запрашае віцэ-старшыня праўленьня Польскага радыё Марыюш Станішэўскі (Mariusz Staniszewski).

Марыюш Станішэўскі: У конкурсе варта прыняць удзел, паколькі, апрача грашовага вымярэньня, узнагарода прадугледжвае сур'ёзнае прасоўваньне песьні на каналах Польскага радыё. Гаворка ідзе пра тое, каб аўтары стварылі такія песьні, якіх мы маглі б з прыемнасьцю прасоўваць у эфіры Польскага радыё.

Віцэ-старшыня Аб'яднаньня аўтараў ZAiKS Міхал Комар (Michał Komar) дадае, што заяўку на конкурс можа падаць кожны.

Міхал Комар: Магчыма, што песьню, якая пераможа, створыць нейкі зусім невядомы малады чалавек і дзякуючы ёй зробіць вялікую кар’еру. Я быў бы вельмі рады гэтаму.

Конкурс „Песьня на 100” арганізаваны з нагоды 100-годзьдзя дзейнасьці Аб'яднаньня аўтараў ZAiKS. Яго мэта – прасоўваньне творчасьці польскіх аўтараў і прэзэнтацыя іх працы слухачом Польскага радыё.

Кажа сьпявак, аўтар тэкстаў і кампазытар Славамір Вежхольскі (Sławomir Wierzcholski).

Славамір Вежхольскі: Конкурс - гэта бадай што найлепшы спосаб вылучыць найпрыгажэйшую песьню, якая будзе прасоўвацца з нагоды 100-годзьдзя дзейнасьці ZAiKS-у. Мы хацелі б, каб гэта была прыгожая песьня, якая ўвойдзе ў гісторыю польскай эстраднай музыкі.

Таксама сьпявачка Ванда Квятнеўска (Wanda Kwietniewska) разьлічвае пачуць унікальныя песьні.

Ванда Квятнеўска: Калі нешта мае звышчасовую якасьць, то не састарыцца. Гэты прынцып прымяняецца таксама ў дачыненьні да кампазыцыяў і песьняў. Калі ёсьць якасьць, то ёсьць таксама шанец на звышчасовасьць.

Польскае радыё адказвае за прасоўваньне конкурсу „Песьня на 100”, у сваю чаргу ZAiKS вылучыць грошы на ўзнагароду, кажа член капітулу конкурсу, аўтар тэкстаў і кампазытар Марэк Касьцікевіч (Marek Kościkiewicz).

Марэк Касьцікевіч: Я вельмі рады, што зьявілася падобная ініцыятыва па прасоўваньні польскіх песьняў. Але пры гэтым трэба памятаць, што гэта складаны рынак, на якім назіраецца вялікая канкурэнцыя з боку заходняй музыкі. Тым ня менш, дзякуючы конкурсу на Польскім радыё будзе гучаць больш польскамоўных песень. Мы хочам, каб пры нагодзе конкурсу на польскім музычным рынку зьявіліся новыя твары й галасы, прозьвішчы, новыя аўтарў тэкстаў, кампазытары й выканаўцы. У ZAiKS-е мы робім стаўку на маладых творцаў.

Прызавы фонд у конкурсе „Песьня на 100” складае 100 тысяч злотых (амаль 24 тысячы эўра). Усю суму можа атрымаць аўтар гіта, які будзе прызнаны найлепшым ва ўсіх трох катэгорыях: музыка, тэкст і выкананьне. Аднак арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права прысудзіць прызавыя грошы дзьвюм або тром песьням. У такой сытуацыі памер узнагароды складзе 30 тысяч злотых (больш за 7 тысяч эўра).

Паміж 3 і 16 красавіка журы конкурсу абярэ 10 лепшых песень. З 18 па 29 красавіка слухачы Польскага радыё будуць галасаваць за выбраныя кампазыцыі на сайце piosenkana100.polskieradio.pl або пры дапамозе SMS-паведамленьняў.

З 1 па 18 траўня журы абярэ лепшую песьню зь пяці, якія атрымаюць найбольшую колькасьць галасоў слухачоў. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя ў чэрвені.
У капітуле конкурсу „Песьня на 100” засядаюць вядомыя польскія кампазытары, музычныя прадзюсары, аўтары тэкстаў, лідары вядомых гуртоў і музычныя журналісты Польскага радыё.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт