На ўскраіне Белавескай пушчы прагучалі старыя песьні ў новых апрацоўках
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
12.02.2018 15:46
-
Беларуская песьня_Гайнаўка_2018.mp3
У Гайнаўцы прайшлі цэнтральныя слуханьні 25-га Агульнапольскага фэстывалю ''Беларуская песьня 2018''.
radyjo.net/М.Сьцепанюк
Гэта самы маштабны фэстываль такога роду, які ладзіць беларуская меншасьць у Польшчы.
У Гайнаўцы прайшлі цэнтральныя слуханьні 25-га Агульнапольскага фэстывалю ''Беларуская песьня 2018''. На сцэне ў мясцовым доме культуры свае здольнасьці паказалі 65 выканаўцаў: салісты, дуэты, гурты ды хоры. Удзельнікі падабралі разнастайны рэпэртуар.
На Цэнтральным агладзе фэстывалю ''Беларуская песня 2018'' сьпяваў гурт „Гармонь” з вёскі Ласінка Нарваўскай гміны. Выступілі таксама, між іншым, Сьвітанак зь Беластока, саліст Мікалай Варанецкі, калектыў „Цаглінкі”.
Галаканцэрт фэстывалю ''Беларуская песьня 2018'' адбудзецца 16-га лютага ў Беластоцкай Філярмоніі.
Рэпартаж з Гайнаўкі падрыхтаваў Міхась Сьцепанюк.