Нядаўна стала вядома, што Беларусь пачынае эканоміць на Міністэрстве замежных справаў краіны й дыпляматычна-консульскіх установах. Так, цэнтральны апарат ведамства скарочаны прыкладна на 30%, а пэрсанал устаноў за мяжой – на 15%. У прыватнасьці, закрываюцца генконсульствы ў Адэсе й Мілане, а таксама ў польскіх Гданьску.
У такім выпадку паўстае пытаньне: ці пашкодзіць скарачэньне МЗС беларускай дыпляматыі?
На гэтае пытаньне адказвае Ігар Губарэвіч – старшы аналітык Цэнтру Астрагорскага, былы беларускі дыплямат. Ён таксама аўтар артыкулу на сайце згаданай аналітычнай установы.
Паводле экспэрта, цяпер, пасьля скарачэньня будзе складаней прасоўваць інтарэсы Беларусі за мяжой, у тым ліку й эканамічныя. Аналітык гаворыць, што многія краіны ашчаджаюць на замежна-дыпляматычнай службе, і гэта нармальная справа, але ў такім выпадку павінны быць вызначаныя прыярытэты. Ігар Губарэвіч лічыць, што скараціць трэба было б аддзяленьні пасольства Беларусі ў Расеі, якіх налічваецца дзесяць па ўсёй краіне. З аналітыкам размаўляе Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл