Амбасадар Ізраіля ў Польшчы: Шанец на кампраміс павінен быць
Анна Азары: Пасьля таго, як прэзыдэнт Польшчы падпіша спрэчны закон, перамовы будуць больш складаныя.
«Мы былі ў шоку, калі польскі Сэйм за дзень да Міжнароднага дня памяці ахвяр Галакосту прыняў папраўкі ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці», - кажа ў інтэрвію выданьню „Dziennik Gazeta Prawna” амбасадар Ізраіля Анна Азары. Паводле яе, у спрэчцы паміж Польшчай і Ізраілем павінен быць шанец на кампраміс. „Крызыс узьнік раптоўна, ён мае сур’ёзны характар”, - дадала Азары.
„Адносіны да крызысу й цяпер – гэта дзьве розныя справы. Я ня думаю, што цяперашняя сытуацыя будзе зацягвацца, паколькі ў нас да гэтай пары былі выдатныя кантакты ў многіх галінах – культуры, эканоміцы, тэхналёгіі. Дастаткова паглядзець, як цягам апошніх гадоў вырас абмен турыстамі паміж абедзьвюма краінамі. Гаворка ідзе ня толькі пра гістарычны турызм”, - нагадала амбасадарка Ізраіля.
Паводле Азары, для Ізраіля важна было, каб перамовы пра кшталт спрэчнага закона адбыліся да таго, як яго падпіша прэзыдэнт Польшчы.
На пытаньне выданьня „Dziennik Gazeta Prawna” пра тое, ці варта будзе размаўляць пра спосабы інтэрпрэтацыі новых правілаў нават пасьля таго, як прэзыдэнт Польшчы падпіша спрэчны закон, амбасадарка Ізраіля адказала: „Зразумела, але гэта будуць ужо больш складаныя перамовы”.
Нагадаем, сёньня стала вядома, што прэзыдэнт Польшчы вырашыў падпісаць Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці й накіраваць яго на разгляд у Канстытуцыйны суд.
Спрэчка паміж Польшчай ды Ізраілем разгарэлася, калі польскі парлямэнт зацьвердзіў зьмены ў Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Яны, між іншым, прадугледжваюць пакараньне за ўскладаньне на палякаў віны за злачынствы супраць чалавецтва, у тым ліку Галакост. Ізраіль асьцерагаецца, што новыя правілы ўскладняць расьсьледаваньне выпадкаў саўдзелу некаторых польскіх грамадзянаў у забойстве габрэяў.
аз
„Мы былі ў шоку, калі польскі Сэйм за дзень да Міжнароднага дня памяці ахвяр Галакосту прыняў папраўкі ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці”, - кажа ў інтэрвію выданьню „Dziennik Gazeta Prawna” амбасадар Ізраіля Анна Азары.
Паводле яе, у спрэчцы паміж Польшчай і Ізраілем павінен быць шанец на кампраміс. „Крызыс узьнік раптоўна, ён мае сур’ёзны характар”, - дадала Азары.