Logo Polskiego Radia
Print

Масква хоча падрэзаць беларускі транзыт

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.02.2018 17:30
  • Масква хоча.mp3
Ці зможа Менск захаваць свой «транзытны калідор»? - пра гэта размова з экспэртам.
Foto: pixabay.com/CC0

У 2016 годзе Беларусь зарабіла больш за 3 мільярды даляраў на транзытных і транспартных паслугах. У бліжэйшыя гады афіцыйны Менск спадзяецца падвоіць гэтыя даходы. Аднак дадзеныя разьлікі могуць ня зьдзейсьніцца. Расея працуе над скарачэньне транзытных патокаў праз Беларусь, кажуць экспэрты Цэнтра Астрагорскага.

На мінулым тыдні Крэмль дамовіўся з Эўропай, што да рэалізацыі праекта праекта Nord Stream-2. Дадзены праект, калі будзе рэалізаваны дазволіць Расеі транспартаваць газ непасрэдна ў Нямеччыну праз Балтыйскае мора, абмінаючы Беларусь і іншыя краіны Усходняй Эўропы. Апроч таго Масква працуе над стварэньнем непасрэдных спалучэньяў з Калінінградскім анклавам ды эўрапейскімі краінамі ў абыход Беларусі. Гэта робіць нестабільнымі пэрспэктывы беларускага транзыту.

Страты для Менска ў выніку рэалізацыі згаданай палітыкі Крамля будуць значнымі як у эканамічным, так і ў палітычным пляне. Адзінай альтэрнатывай для Беларусі павінна стаць разьвіцьцё транзытных маршрутаў для новых пасажырскіх і грузавых патокаў паміж ЭЗ і Кітаем, перакананы аналітык Цэнтру Астрагорскага Сяргей Богдан.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш падрабязна на тэму беларускага транзыту чытайце

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт