Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі экспарт прадуктаў харчаваньня вырас да 5 млрд даляраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.01.2018 21:01
  • гандаль.mp3
10-15% росту дасягнута дзякуючы рээкспарту ў Расею забароненых прадуктаў - экспэрт.
КантэйнэравозКантэйнэравозpixabay.com/Public Domain CC0

На 800 млн даляраў ЗША ўзрос беларускі экспарт прадуктаў харчаваньня, дасягнуўшы сумы ў 5 млрд даляраў. Пра гэта паведаміў першы намесьнік міністра сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі Леанід Марыніч у эфіры тэлеканала ОНТ.
Паводле яго словаў, Беларусь пастаўляе сельскагаспадарчую прадукцыю ў 70 краін сьвету, у мінулым годзе было адкрыта больш за дзясятак новых рынкаў збыту.
Беларусь зь мінулага году пачала экспартаваць сваю сельгаспрадукцыю ў Італію, Вялікабрытанію, Эгіпет і іншыя краіны.
Расейскі рынак па-ранейшаму застаецца асноўным для краіны, але пастаўкі паступова дывэрсыфікуюцца, зьвярнуў увагу першы намесьнік міністра, паведамляе «Наша Ніва».
Нашым суразмоўцам зьяўляецца эканаміст і сацыёляг Міхась Залескі. Паводле яго словаў, 10-15% росту дасягнута дзякуючы рээкспарту ў Расею прадуктаў, якія Масква забараніла ў выніку эмбарга супраць эўрапейскіх і амэрыканскіх кампаній, а таксама фірмаў зь іншых краін. Зь Міхасём Залескім размаўляе Валеры Саўко.

На 800 млн даляраў ЗША ўзрос беларускі экспарт прадуктаў харчаваньня, дасягнуўшы сумы ў 5 млрд даляраў. Пра гэта паведаміў першы намесьнік міністра сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі Леанід Марыніч у эфіры тэлеканала ОНТ.

Паводле яго словаў, Беларусь пастаўляе сельскагаспадарчую прадукцыю ў 70 краін сьвету, у мінулым годзе было адкрыта больш за дзясятак новых рынкаў збыту.Беларусь зь мінулага году пачала экспартаваць сваю сельгаспрадукцыю ў Італію, Вялікабрытанію, Эгіпет і іншыя краіны.

Расейскі рынак па-ранейшаму застаецца асноўным для краіны, але пастаўкі паступова дывэрсыфікуюцца, зьвярнуў увагу першы намесьнік міністра, паведамляе «Наша Ніва».

Нашым суразмоўцам зьяўляецца эканаміст і сацыёляг Міхась Залескі. Паводле яго словаў, 10-15% росту дасягнута дзякуючы рээкспарту ў Расею прадуктаў, якія Масква забараніла ў выніку эмбарга супраць эўрапейскіх і амэрыканскіх кампаній, а таксама фірмаў зь іншых краін. Зь Міхасём Залескім размаўляе Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт