Н.Радзіна: Мне пагражае 15 гадоў турмы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.01.2018 15:42
Паводле яе словаў, дзейнасьць такіх незалежных выданьняў як „Наша Ніва” ці „Народная Воля” кантралюе КДБ.
Натальля Радзіна, галоўны рэдактар сайта Charter97.orgФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net
Газэта „Rzeczpospolita” ўзяла інтэрвію ў галоўнай рэдактаркі сайту „Хартыя97”, доступ да якога на мінулым тыдні заблякавала Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Натальля Радзіна тлумачыць, што сайт www.charter97.org па сваёй папулярнасьці перавышае ня толькі ўрадавыя сайты, але і ўсе разам незалежныя беларускія інфармацыйныя рэсурсы.
Старшыня Беларускага тэлебачаньня Генадзь Давыдзька абвінаваціў Хартыю, што гэта іншаземцы, якія „наносяць шкоду Беларусі”.
„Мы ніколі не хавалі, што нас падтрымлівае польскае МЗС. Мы працавалі б у Беларусі, але нас адтуль выгналі”, - кажа Радзіна. Паводле яе словаў, дзейнасьць такіх незалежных выданьняў як „Наша Ніва” ці „Народная Воля” кантралюе КДБ. „Я ні ў чым не вінавачу маіх калег, але яны паддаюцца аўтацэнзуры, таму што іх да гэтага прымушаюць умовы, у якіх яны працуюць”.
Журналістка кажа, што ў Беларусі ёй пагражае да 15 гадоў турмы, таму што крымінальная справа супраць яе з 2010 году прыпыненая, але яна надалей актуальная.
Радзіна нагадвае таксама меркаваньне беларускіх праваабаронцаў, якія кажуць, што ў Беларусі сытуацыя пагаршаецца. Актывістаў апазыцыі нязьменна кідаюць за краты. „Гэта праўда, у незалежных колах ёсьць людзі, якія вельмі доўга жывуць пад дыктатурай, і яны пачалі яе адабраць. Гэта стакгольскі сындром”, - кажа галоўны рэдактар Хартыі Натальля Радзіна ў размове з „Rzeczpospolita”.
яс