М.Маравецкі: „Польэкзіт” магчымы ў роўнай ступені як і „германэкзіт”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.01.2018 15:36
                    
                                 
                
                
                    Напэўна, патрэбны час, каб мы выправілі ўзаемадачыненьні з Эўрапейскай камісіяй і патлумачылі там нашу пазыцыю,- лічыць Маравецкі.
                
                
                    
                        
Polish PM Mateusz MorawieckiPhoto: wikipedia.org/Bank BZ WBK, CC BY 1.0
                     
                
                
                
               
                
                         „Польэкзіт” (выхад Польшчы з Эўразьвязу) магчымы ў роўнай ступені як і „германэкзіт” (выхад Нямеччыны). Польшча зьяўляецца і застанецца часткай ЭЗ. Напэўна, патрэбны час, каб мы выправілі ўзаемадачыненьні з Эўрапейскай камісіяй і патлумачылі там нашу пазыцыю,-  сказаў прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі выданьню „Dziennik. Gazeta Prawna”.
Пра сусьветную эканоміку:
М.Маравецкі: „Польскі пункт гледжаньня аб тым, што паглыбленьне няроўнасьці - гэта дрэнна, што паталёгіяй сёньняшняй эканомікі зьяўляецца факт, што 1 працэнт самых багатых людзей трымае ў сваіх руках столькі маёмасьці, колькі 99 адосткаў астатніх, памалу даходзіць да сусьветных лідэраў. Гэта пазытыўны вынік сустрэч, якія я праводзіў у Давосе.”
Пра Ўкраіну і газаправод „Nord Stream”:
М.Маравецкі: “Калі сёньня праз Украіну плыве 60 млд м3 газу і столькі ж будзе падаваць “Паўночны паток 2”, то пасьля адключэньня ўкраінцаў ад паставак, можна ўявіць любы палітычны сцэнар. Бясспрэчна, палітычная пагроза з боку Расеі для ўсяе Эўропы павялічыцца. Гэты газаправод - ня толькі бізнэс, у чым нас спрабуюць пераканаць немцы. Гэтая труба ўяўляе сабой вялікую небясьпеку».
Dziennik. Gazeta Prawna/яс