Польшча павялічыць дапамогу бежанцам на Блізкім Ўсходзе і ў Афрыцы
Актуальна польскія ўлады вызначаюць асноўныя накірункі дапамогі бежанцам у рэгіёнах канфліктаў.
Міністар па пытаньнях гуманітарнай дапамогі Бэата Кэмпа (Beata Kempa) працягвае чатырохдзённы візыт у Ярданію. Польскія ўлады хочуць на месцы пазнаёміцца зь бягучымі патрэбамі бежанцаў і вызначыць галіны, у якіх Польшча можа ім дапамагчы.
Надоечы прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) падпісаў указ аб стварэньні Дэпартамэнта па пытаньнях гуманітарнай дапамогі на чале зь міністрам Бэатай Кэмпай.
Задачай дэпартамэнта будзе, між іншым, каардынацыя дапамогі, якую Польшча аказвае, напрыклад, краінам Афрыкі й Блізкага Ўсходу.
Дэпартамэнт будзе таксама вызначаць рэкамэндацыі для Рады міністраў і распаўсюджваць пытаньні, датычныя гуманітарнай дапамогі.
У Амане міністар па пытаньнях гуманітарнай дапамогі Бэата Кэмпа сустрэлася з прадстаўнікамі Дзіцячага фонду Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ЮНІСЭФ), а таксама ўраду Ярданіі.
Бэата Кэмпа: Найважнейшай была сустрэча зь міністрам па справах плянаваньня й міжнароднага супрацоўніцтва Ярданіі Імадам Наджыбам Фахуры. Апрача таго, я сустрэлася з амбасадарам Эўразьвязу ў Ярданіі Андрэа Фантана й дырэктарам рэгіянальнага аддзяленьня Дзіцячага фонду Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ЮНІСЭФ) на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы Гертам Капэлярэ ды прадстаўніком аддзелу ЮНІСЭФ у Ярданіі Робэртам Джэнкінсам. Сустрэчы былі вельмі пасьпяховыя, яны вызначылі напрамкі, у якіх Польшча павінна дзейнічаць.
Бэата Кэмпа таксама паведаміла пра намер пачаць перамовы з калегамі ў краінах ЭЗ на тэму супрацы ў арганізацыі гуманітарнай дапамогі.
Паводле Кэмпы, краіны павінны дамовіцца ня толькі на ўзроўні гуманітарнай дапамогі, але таксама адпаведнага эканамічнага супрацоўніцтва на розных узроўнях. Прадстаўніца польскага ўраду падкрэсьліла, што аказваная на месцы дапамога знаходзіцца ў інтарэсах ня толькі Польшчы, але таксама гуманітарных арганізацыяў. Гаворка ідзе пра тое, каб, напрыклад, сырыйцы змаглі перачакаць канфлікт у рэгіёне сваёй краіны й пасьля яго заканчэньня вярнуцца на радзіму.
Яшчэ перад вылетам у Аман міністар Бэата Кэмпа нагадала, што
Польшча дапамагае бежанцам у Ярданіі.
Бэата Кэмпа: Гаворка ідзе пра дапамогу на ўзроўні 15 мільёнаў злотых (амаль 3 мільёны 606 эўра). Аднак калі да гэтага дадаць сродкі, перададзеныя цягам апошніх месяцаў у ЮНІСЭФ, то агулам польская дапамога складзе каля 17 мільёнаў злотых ( больш за 4 мільёны 85 тысяч эўра).
Міністар нагадала таксама, што Польшча дапамагала на Блізкім Усходзе таксама за пасярэдніцтвам Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку.
Бэата Кэмпа: Магчыма, што памер польскай дапамогі, які значна вырас цягам апошніх гадоў, надалей меншы, чым заангажаваньне іншых эўрапейскіх краінаў, але тым ня менш, у нас ёсьць амбіцыі пашырыць гэтую дапамогу.
Бэата Кэмпа пераконвала, што дапамога, якую Польшча аказвае бежанцам у Ярданіі, успрымаецца на месцы вельмі пазытыўна.
Бэата Кэмпа: У Ярданіі высока ацэньваюць працу нашых няўрадавых арганізацый, напрыклад, каталіцкай гуманітарнай арганізацыі Caritas Polska, а таксама арганізацыі „Дапамога касьцёлу ў нядолі”, Польскай мэдыцынскай місіі й шматлікіх іншых арганізацыяў, якія аказваюць дапамогу на месцы. Многія зь іх у розных галінах карыстаюцца падтрымкай польскага ўраду.
Міністар Кэмпа таксама паведаміла, што польскі ўрад хоча аказаць гуманітарную дапамогу ня толькі ў калясырыйскім рэгіёне, напрыклад, у Ярданіі, але таксама ў Паўночнай Афрыцы, адкуль многія мігранты і ўцекачы перабіраюцца ў Эўропу.
У Ярданіі Бэата Кэмпа наведала два лягеры для ўцекачоў, у якіх пражывае больш за 120 тысяч чалавек. Большасьць зь іх - гэта дзеці.
Міністар падкрэсьліла, што польскі ўрад асабліва зацікаўлены ў падтрымцы ўсіх праектаў, накіраваных на дапамогу наймалодшым бежанцам, то бок дзецям і моладзі.
Кіраўнік польскага адзделу ЮНІСЭФ Марэк Крупіньскі (Marek Krupiński) падкрэсьліў, што найважнейшай зьяўляецца дапамога наймалодшым бежанцам.
Марэк Крупіньскі: Дзеці, якія нарадзіліся ў лягеры для ўцекачоў і якім цяпер 6 гадоў, праз 10 гадоў будуць у нас пытацца: чаму мы былі прымушаны жыць столькі часу ў такіх умовах?
У цяперашні час у сьвеце пражывае каля 5,5 мільёнаў зарэгістраваных сырыйскіх бежанцаў, пераважная большасьць зь іх - 5,3 мільёна - пражывае ў суседніх з Сырыяй краінах. У Ярданіі, насельніцтва якой складае 9,5 мільёна жыхароў, цяпер пражывае каля 1 мільёна 200 тысяч сырыйцаў. Больш за палову зь іх маюць статус бежанца.
аз
Міністар па пытаньнях гуманітарнай дапамогі Бэата Кэмпа (Beata Kempa) працягвае чатырохдзённы візыт у Ярданію. Польскія ўлады хочуць на месцы пазнаёміцца зь бягучымі патрэбамі бежанцаў і вызначыць галіны, у якіх Польшча можа ім дапамагчы.
Надоечы прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) падпісаў указ аб стварэньні Дэпартамэнта па пытаньнях гуманітарнай дапамогі на чале зь міністрам Бэатай Кэмпай.
Задачай дэпартамэнта будзе, між іншым, каардынацыя дапамогі, якую Польшча аказвае, напрыклад, краінам Афрыкі й Блізкага Ўсходу. Дэпартамэнт будзе таксама вызначаць рэкамэндацыі для Рады міністраў і распаўсюджваць пытаньні, датычныя гуманітарнай дапамогі.
Бэата Кэмпа й Робэрт Джэнкінс. PAP/Leszek Szymański
У Амане міністар па пытаньнях гуманітарнай дапамогі Бэата Кэмпа сустрэлася з прадстаўнікамі Дзіцячага фонду Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ЮНІСЭФ), а таксама ўраду Ярданіі.
Бэата Кэмпа: Найважнейшай была сустрэча зь міністрам па справах плянаваньня й міжнароднага супрацоўніцтва Ярданіі Імадам Наджыбам Фахуры. Апрача таго, я сустрэлася з амбасадарам Эўразьвязу ў Ярданіі Андрэа Фантана й дырэктарам рэгіянальнага аддзяленьня Дзіцячага фонду Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ЮНІСЭФ) на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы Гертам Капэлярэ ды прадстаўніком аддзелу ЮНІСЭФ у Ярданіі Робэртам Джэнкінсам. Сустрэчы былі вельмі пасьпяховыя, яны вызначылі напрамкі, у якіх Польшча павінна дзейнічаць.
Бэата Кэмпа таксама паведаміла пра намер пачаць перамовы з калегамі ў краінах ЭЗ на тэму супрацы ў арганізацыі гуманітарнай дапамогі.
Паводле Кэмпы, краіны павінны дамовіцца ня толькі на ўзроўні гуманітарнай дапамогі, але таксама адпаведнага эканамічнага супрацоўніцтва на розных узроўнях.
Бэата Кэмпа й Герт Капэлярэ. PAP/Leszek Szymański
Прадстаўніца польскага ўраду падкрэсьліла, што аказваная на месцы дапамога знаходзіцца ў інтарэсах ня толькі Польшчы, але таксама гуманітарных арганізацыяў. Гаворка ідзе пра тое, каб, напрыклад, сырыйцы змаглі перачакаць канфлікт у рэгіёне сваёй краіны й пасьля яго заканчэньня вярнуцца на радзіму.
Яшчэ перад вылетам у Аман міністар Бэата Кэмпа нагадала, што Польшча дапамагае бежанцам у Ярданіі.
Бэата Кэмпа: Гаворка ідзе пра дапамогу на ўзроўні 15 мільёнаў злотых (амаль 3 мільёны 606 эўра). Аднак калі да гэтага дадаць сродкі, перададзеныя цягам апошніх месяцаў у ЮНІСЭФ, то агулам польская дапамога складзе каля 17 мільёнаў злотых ( больш за 4 мільёны 85 тысяч эўра).
Міністар нагадала таксама, што Польшча дапамагала на Блізкім Усходзе таксама за пасярэдніцтвам Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку.
Бэата Кэмпа: Магчыма, што памер польскай дапамогі, які значна вырас цягам апошніх гадоў, надалей меншы, чым заангажаваньне іншых эўрапейскіх краінаў, але тым ня менш, у нас ёсьць амбіцыі пашырыць гэтую дапамогу.
Бэата Кэмпа пераконвала, што дапамога, якую Польшча аказвае бежанцам у Ярданіі, успрымаецца на месцы вельмі пазытыўна.
Бэата Кэмпа: У Ярданіі высока ацэньваюць працу нашых няўрадавых арганізацый, напрыклад, каталіцкай гуманітарнай арганізацыі Caritas Polska, а таксама арганізацыі „Дапамога касьцёлу ў нядолі”, Польскай мэдыцынскай місіі й шматлікіх іншых арганізацыяў, якія аказваюць дапамогу на месцы. Многія зь іх у розных галінах карыстаюцца падтрымкай польскага ўраду.
Міністар Кэмпа таксама паведаміла, што польскі ўрад хоча аказаць гуманітарную дапамогу ня толькі ў калясырыйскім рэгіёне, напрыклад, у Ярданіі, але таксама ў Паўночнай Афрыцы, адкуль многія мігранты і ўцекачы перабіраюцца ў Эўропу.
Бэата Кэмпа наведала два лягеры для ўцекачоў. PAP/Leszek Szymański
У Ярданіі Бэата Кэмпа наведала два лягеры для ўцекачоў, у якіх пражывае больш за 120 тысяч чалавек. Большасьць зь іх - гэта дзеці.
Міністар падкрэсьліла, што польскі ўрад асабліва зацікаўлены ў падтрымцы ўсіх праектаў, накіраваных на дапамогу наймалодшым бежанцам, то бок дзецям і моладзі.
Кіраўнік польскага адзделу ЮНІСЭФ Марэк Крупіньскі.PAP/Leszek Szymański
Кіраўнік польскага адзделу ЮНІСЭФ Марэк Крупіньскі (Marek Krupiński) падкрэсьліў, што найважнейшай зьяўляецца дапамога наймалодшым бежанцам.
Марэк Крупіньскі: Дзеці, якія нарадзіліся ў лягеры для ўцекачоў і якім цяпер 6 гадоў, праз 10 гадоў будуць у нас пытацца: чаму мы былі прымушаны жыць столькі часу ў такіх умовах?
У цяперашні час у сьвеце пражывае каля 5,5 мільёнаў зарэгістраваных сырыйскіх бежанцаў, пераважная большасьць зь іх - 5,3 мільёна - пражывае ў суседніх з Сырыяй краінах.
Дзеці ў лягеры для ўцекачоў. PAP/Leszek Szymański
У Ярданіі, насельніцтва якой складае 9,5 мільёна жыхароў, цяпер пражывае каля 1 мільёна 200 тысяч сырыйцаў. Больш за палову зь іх маюць статус бежанца.
аз