Выпускнікі польскіх прафэсійных вучылішчаў ня могуць знайсьці працу
ПТВ у Польшчы не пасьпяваюць за разьвіцьцём прамысловасьці.
Ажно 40% выпускнікоў прафэсійных установаў адукацыі ў Польшчы маюць праблемы з пошукам працы, паведамляе газэта „Nasz Dziennik”.
„На рынку працы не хапае кваліфікаванай працоўнай сілы, дык чаму настолькі высокую долю сярод беспрацоўных складаюць менавіта выпускнікі прафэсійна-тэхнічных навучальных устаноў?”, - задумоўваецца газэта.
Паводле выданьня, на сытуацыю ўплывае шмат фактараў. Напрыклад, у справаздачы Вышэйшай кантрольнай палаты на тэму сытуацыі ў прафэсійнай адукацыі ў Польшчы, гаворка ідзе пра тое, што асноўнай прычынай беспрацоўя зьяўляецца адсутнасьць прыстасаваньня прапановаў школаў да патрэбаў рынку працы, а таксама адсутнасьць дастатковых умоў для навучаньня. Гэта аказвае непасрэдны ўплыў на ўзровень падрыхтоўкі выпускнікоў прафэсійных вучылішчаў.
У сваю чаргу меркаваньнем старшыні Сэкцыі адукацыі прафсаюзу „Салідарнасьць” Рышарда Проксы (Ryszard Proksa), існуе некалькі прычын беспрацоўя ў гэтай групе. Па-першае, сыстэма адукацыі не пасьпявае за зьменамі ў прамысловасьці. Па-другое, прафэсійныя вучылішчы маюць праблемы з практычнымі заняткамі.
„Заняткі амаль не забясьпечваюць практычнай падрыхтоўкі, паколькі як тэхніка, так і магчымасьці, якімі распараджаюцца школы, на нізкім узроўні”, - кажа Рышард Прокса ў размове з газэтай „Nasz Dziennik”.
аз