Logo Polskiego Radia
Print

Урад Польшчы мяркуе абкладаць падаткам гульню ў казыно

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.12.2017 15:10
Тэкст закону напісаны такім чынам, што падаткам, можа, прыйдзецца абкладаць... пройгрышы.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

«Puls Biznesu» нагадвае, што польскі ўрад уводзіць падатак на выйгрыш у казыно. 10-працэнтны падатак неабходна будзе заплаціць пры выйгрышы вышэйшым за 2280 злотых ($650). Прадстаўнікі галіны азартных гульняў перасьцерагаюць, што новы падатак можа выклікаць параліч гульнявых цэнтраў і ліквідацыю прыватных казыно. Акрамя таго, тэкст аб новым падатку напісаны такім чынам, што трэба будзе ім абкладаць... адмоўныя сумы, гэта значыць, пройгрышы.

Згодна папраўкам у закон аб падаходным падатку, падаткам будзе абкладацца "сума, якая атрымаецца, калі ад заплачаных ставак адняць выплачаны выйгрыш". Меркаваньнем юрыстаў і падатковых дарадчыкаў, такое вызначэньне азначае, што падатак будзе спаганяцца не пасьля выйгрышу, а пасьля пройгрышу, бо толькі тады розьніца, названая вышэй, будзе са знакам «+», а не «-». У выпадку выйгрышу гэтая сума будзе адмоўнай, а з такой сумы нельга спагнаць падатак.

І гэта не канец праблем са спагнаньнем падатку з выйгрышаў у казыно. Спэцыфіка такіх гульняў дае магчымасьць гульцу проста выйсьці з гульнявога цэнтру або казыно без рэгістрацыі выйгрышу, таму цяжка будзе весьці маніторынг гульцоў. І па гэтай між іншым прычыне ў ніводнай краіне Эўрапейскага Зьвязу няма адпаведнага падатку. А, напрыклад, у ЗША, дзе выйгрышы абкладаюцца падаткам, пра іх неабходна згадаць у гадавой падатковай дэклярацыі. У выніку мала хто падатак плаціць, паколькі ў працяглым часе гульцы ў казыно хутчэй прайграюць, а не выйграюць грошы.

Puls Biznesu/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт