У Менску рыхтуюцца адсьвяткаваць дзень нараджэньня А. Міцкевіча
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
22.12.2017 15:03
Паэт пісаў свае творы на польскай мове, але быў вялікім патрыётам беларускай зямлі.
Партрэт Адама Міцкевіча работы Івана Хруцкага blr.belta.by
Штогод 24 сьнежня ля помніка А. Міцкевічу ў аднайменным сквэры ў Менску праходзяць «Калядныя сустрэчы», падчас якіх сабраныя аддаюць даніну памяці геніяльнаму польскаму паэту, які нарадзіўся на тэрыторыі сёньняшняй Беларусі і быў вялікім патрыётам сваёй зямлі.
Сьвяткаваньне гадавіны нараджэньня Адама Міцкевіча адбываецца кожны год. Сёлета яно пачнецца ў нядзелю ў 11 гадзін сьвятой імшой у касьцёле Сьв. Сымона і Сьв. Алены, а пазьней усе жадаючыя адправяцца да помніка Адаму Міцкевічу, дзе пройдзе выступленьне запрошаных гасьцей, музычна-паэтычная праграма, сьвяточнае дзяленьне аплаткай і пачастунак.
Адам Міцкевіч, нягледзячы на тое, што пісаў свае творы на польскай мове, быў вялікім патрыётам сваёй зямлі. Яго самая вядомая паэма «Пан Тадэвуш» пачынаецца словамі «Літва, Айчына мая!». Канешне ж, ён меў на ўвазе не сёньняшнюю Летуву, а Вялікае Княства Літоўскае, дзяржавy Літва, у склад якой уваходзіла і сёньняшняя Беларусь. У Польшчы Міцкевіч знаходзіцца на самым высокім п'едэстале геніяльных паэтаў, пра яго ведае кожны чалавек у краіне, школьнікі вывучаюць ягоныя творы. Беларусы ведаюць пра Міцкевіча на многа менш, хаця многія творы перакладзеныя на беларускую мову. Меркаваньнем сьвятара Ўладзіслава Завальнюка, адносіны да Міцкевіча вельмі цёплыя і сардэчныя, але яго творчасьць павінна больш шырока вывучацца ў школе.
Дзень нараджэньня Адама Міцкевіча супадае з днём, калі вернікі каталіцкага касьцёла спажываюць урачыстую вячэру напярэдадні Божага нараджэньня 25 сьнежня. Гэты час вельмі важны для ўсіх веруючых людзей каталіцкага веравызнаньня, ён дапамагае з новай надзеяй паглядзець у будучыню.
A таксама 24 сьнежня будзем сьвяткаваць 219-ую гадавіну з дня народзін паэта А. Міцкевіча.
Больш падрабязнасьцяў і выказваньні пробашча касьцёла Сьв. Сымона і Алены Ўладзіслава Завальнюка, арганізатара адзначэньня дня народзін А. Міцкевіча – у далучаным гукавым файле.
нг