Пэдагогі Польшчы і Беларусі адзначаюць 10-годзьдзе супрацоўніцтва
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        21.12.2017 15:25
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Ніхто не спадзяваўся, што супольны праект прывядзе да сталай супрацы.
                
                
                    
                        
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/Österreich/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Цэнтры выхаваньня дзяцей з асаблівасьцямі разьвіцьця Берасьцейшчыны і Падляшша сьвяткуюць дзесяцігодзьдзе супрацоўніцтва. У 2008 годзе Гайнаўскі спэцыяльны школьна-выхаваўчы цэнтар прапанаваў калегам з Берасьцейскага абласнога цэнтру карэкцыйна-разьвіваючага навучаньня і рэабілітацыі ажыцьцяўляць сумесны праект.
Як адзначае дырэктарка берасьцейскага цэнтру, ніхто тады не спадзяваўся, што супольны праект прывядзе да сталай супрацы пэдагогаў спэцвыхаваньня з памежных рэгіёнаў.
З дырэктаркай Берасьцейскага абласнога цэнтру карэкцыйна-разьвіваючага навучаньня і рэабілітацыі Тацьцянай Жук гутарыў Зьміцер Косьцін.
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл