Старэйшая беларуская арганізацыя Польшчы рыхтуецца да зьезду
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.12.2017 19:38
Старшыня Беларускага грамадзка-культурнага таварыства скардзіцца на тое, што польская дзяржава абразае фінансаваньне.
Старшыня Беларускага грамадзка-культурнага таварыства Ян СычэўскіЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
23 сьнежня ў Беластоку пройдзе ХVІІІ Зьезд Беларускага грамадзка-культурнага таварыства. На зьезьдзе будзе абмеркаваная дзейнасьць арганізацыі за апошнія чатыры гады. Акрамя таго, на чарговыя чатыры гады будуць выбраныя новыя ўлады БГКТ.
А працаваць ім будзе нялёгка, бо, як кажа старшыня арганізацыі Ян Сычэўскі, фінансаваньне дзейнасьці таварыства з боку Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы пастаянна зьмяншаецца.
Зь іншага боку, беларуская культура на Падляшшы трымаецца даволі моцна, кажа кіраўнік БГКТ. Зь ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце далучаны гукавы файл