Logo Polskiego Radia
Print

Лідары Польшчы і Ўкраіны спрабуюць знайсьці кампраміс

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.12.2017 14:30
Анджэй Дуда накіраваўся з візытам ва Ўкраіну, каб чарговы раз спрабаваць залагодзіць крызыс паміж краінамі.
PAP/Jakub Kamiński

Rzeczpospolita
Лідары Польшчы і Ўкраіны спрабуюць знайсьці кампраміс. Анджэй Дуда накіраваўся з візытам ва Ўкраіну, каб чарговы раз спрабаваць залагодзіць крызыс паміж краінамі. Гэта яго трэцяя спроба, дзьве папярэднія былі няўдалыя.
Частка экспэртаў зьвяртае ўвагу на тое, што Прэзыдэнцкі палац ставіць цалкам іншыя прыярытэты ў супрацы з Украінай, чым урад, а гэта дае надзею, што адносіны паміж краінамі не папсуюцца канчаткова.
Польскі прэзыдэнт хацеў бы найперш размаўляць з Пятром Парашэнкам пра праблемы бясьпекі ў кантэксьце сытуацыі ва Ўсходняй Украіне. Адзіным элемэнтам гэтак званай гістарычнай палітыкі будзе наведваньне могілак польскіх афіцэраў, забітых у лесе пад Харкавам.
У наступным годзе Польшча будзе нясталым чальцом Рады Бясьпекі ААН, а гэта павінна павялічыць шанцы на польскі ўплыў у рэгіёне. Прэзыдэнт Дуда, канешне, не паедзе на лінію фронту, але сустрэнецца ў Харкаве з прадстаўнікамі місіі АБСЭ і ААН. Усё для таго, каб зарыентавацца, як выглядае сытуацыя ў зоне ваенных дзеяньняў, і што Польшча зможа зрабіць, апынуўшыся сярод прадстаўнікоў самых эксклюзіўных палітычных колаў.

Rzeczpospolita: Лідары Польшчы і Ўкраіны спрабуюць знайсьці кампраміс. Анджэй Дуда накіраваўся з візытам ва Ўкраіну, каб чарговы раз спрабаваць залагодзіць крызыс паміж краінамі. Гэта яго трэцяя спроба, дзьве папярэднія былі няўдалыя.Частка экспэртаў зьвяртае ўвагу на тое, што Прэзыдэнцкі палац ставіць цалкам іншыя прыярытэты ў супрацы з Украінай, чым урад, а гэта дае надзею, што адносіны паміж краінамі не папсуюцца канчаткова.

Польскі прэзыдэнт хацеў бы найперш размаўляць з Пятром Парашэнкам пра праблемы бясьпекі ў кантэксьце сытуацыі ва Ўсходняй Украіне. Адзіным элемэнтам гэтак званай гістарычнай палітыкі будзе наведваньне могілак польскіх афіцэраў, забітых у лесе пад Харкавам.

У наступным годзе Польшча будзе нясталым чальцом Рады Бясьпекі ААН, а гэта павінна павялічыць шанцы на польскі ўплыў у рэгіёне. Прэзыдэнт Дуда, канешне, не паедзе на лінію фронту, але сустрэнецца ў Харкаве з прадстаўнікамі місіі АБСЭ і ААН. Усё для таго, каб зарыентавацца, як выглядае сытуацыя ў зоне ваенных дзеяньняў, і што Польшча зможа зрабіць, апынуўшыся сярод прадстаўнікоў самых эксклюзіўных палітычных колаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт