Logo Polskiego Radia
Print

Сьвет пазнае польскія брэнды

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.12.2017 15:42
Фірмы з Польшчы камфортна пачуваюцца на сусьветных рынках.
Photo: GlowimagesPhoto: Glowimages

Тэму асьвятляе штодзёнка “Puls biznesu”.

Выданьне зазначае, што паволі канчаюцца часы, калі Польшча канкуравала на замежных рынках толькі дзякуючы танной працоўнай сіле. Цяпер польскія прадпрыемствы пачуваюць сябе на зьнешніх рынках як рыба ў вадзе, яны канкуруюць за лепшую пазыцыю праз лепшыя ідэі, інавацыйнасьць прадуктаў ды высокую якасьць. Такія высновы выданьне зрабіла па выніках конкурсу “Польская фірма – міжнародны чэмпіён”. Удзел у конкурсе ўзялі больш за 90 прадпрыемстваў.

Выданьне зазначае, што польскі экспарт павялічыўся сёлета на 8%, склаўшы агулам 184 мільёрды эўра, замежныя інвэстыцыі польскіх фірм склалі каля 10 мільярдаў даляраў, што прынесла ім прыбытку на 1,5 мільярда даляраў. Экспарт становіцца адным з асноўным слупоў урадавай стратэгіі адказнага разьвіцьця, - зазначае выданьне. Сёлета ўрад разьлічвае, што экспарт вырасьце да 200 мільярдаў эўра.

Выданьне піша, што гэта магчымае дзякуючы актыўнасьці ў першую чаргу прыватных фірм. Гэта пацьвердзіў і прадстаўнік міжнароднай кансалтынгавай фірмы PwC Polska. Экспэрт зазначыў, што міжнародная актыўнасьць польскіх фірм паказвае, якая сёньня моцная ў Польшчы эканоміка, як дынамічна яна разьвіваецца, цытуе словы адмыслоўца выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт