Logo Polskiego Radia
Print

"Sieci Prawdy": Кошт махлярства сям'і прэзыдэнта Варшавы склаў мільёны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2017 15:36
Сям’я Ганны Гранкевіч-Вальц набыла шматкватэрны будынак ад махляра на падставе фальсыфікаваных дакумэнтаў.
Шматкватэрны будынак на вуліцы Наакоўскага 16.Шматкватэрны будынак на вуліцы Наакоўскага 16.PAP/Tomasz Gzell

Кошт махлярства сям'і прэзыдэнта Варшавы склаў мільёны
Сям’я Ганны Гранкевіч-Вальц набыла шматкватэрны будынак ад махляра на падставе фальсыфікаваных дакумэнтаў.
Паводле інфармацый тыднёвіка „Sieci Prawdy”, прыбытак сям'і прэзыдэнта Варшавы Ганны Гранкевіч-Вальц (Hanna Gronkiewicz-Waltz) ад продажу шматкватэрнага будынку ў цэнтры сталіцы склаў 5 мільёнаў злотых (больш за 1 мільён 190 тысяч эўра).
Гаворка ідзе пра будынак на вуліцы Наакоўскага 16 ( Noakowskiego 16), якога саўладальнікам былі, між іншым, муж прэзыдэнта сталіцы, яго дачка, сястра й брат.
Паводле тыднёвіка, згаданы будынак за больш чым 3 мільёны 571 тысячу эўра (больш за 15 мільёнаў злотых) купіла кампанія Fenix Capital. У выніку Анджэй Вальц (Andrzej Waltz) - уладальнік правоў на 6,84% вартасьці дома - зарабіў больш за 476 тысяч эўра (2 мільёны злотых). У сваю чаргу яго сястра і дачка ўзбагаціліся на прыблізна 238 тысяч эўра (1 мільён злотых) кожная.
Новы ўладальнік будынка – кампанія Fenix Capital, хутка пачала яго рамонт і намаганьні, каб высяліць наймальнікаў. Нягледзячы на шматлікія перашкоды, у тым ліку рашучы рост арэнднай платы, жыхары аб'ядналіся, каб супольна абараняць свае інтарэсы. Аднак іх спробы зацікавіць справай гарадзкія ўлады, у тым ліку самога прэзыдэнта Варшавы, не далі спадзяваных вынікаў.
Паводле тыднёвіка „Sieci Prawdy”, шматкватэрны дом на вуліцы Наакоўскага 16, быў рэпрыватызаваны на падставе фальсыфікаваных дакумэнтаў. Акрамя таго, дзядзька Андрэя Вальца пасьля вайны набыў частку правоў на будынак ад махляра, які фальсыфікаваў пасьведчаньне, што законныя ўладальнікі нерухомасьці адракаюцца ад будынку.
Згаданы махляр пазьней быў за гэта прысуджаны да 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Паводле тыднёвіка, Ганна Гранкевіч-Вальц ведала пра ўсё гэта, але не прадпрыняла ніякіх крокаў з мэтай высьветліць справу.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт