Logo Polskiego Radia
Print

«Атляс катоў» з аўтографам Яраслава Качыньскага прададзены на аўкцыёне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.11.2017 15:42
Кніжка, якую на паседжаньні Сэйму чытаў лідар польскай кіроўнай партыі, была прададзеная за больш чым 6 тыс. эўра.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Zadrożna Anna/Redakcja Białoruska

„Атляс катоў” з аўтографам Яраслява Качыньскага прададзены на аўкцыёне
Кніжка, якую падчас паседжаньня Сэйму чытаў лідар кіроўнай партыі, была прададзеная за 25 тысяч злотых.
„Атляс катоў”, які старшыня польскай кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі ахвяраваў на дабрачынны аўкцыён, быў прададзены за 25 300 злотых (больш за 6 тысяч эўра). Увесь даход ад аўкцыёну Кракаўскае таварыства аховы жывёлаў прызначыць на набыцьцё апарату УГД для жывёлаў, паведамляе сайт niezalezna.pl.
У суботу кіроўная партыя абвясьціла ў Твітэры, што ейны лідар Яраслаў Качыньскі вырашыў перадаць на дабрачынны аўкцыён кніжку, якая раней выклікала шмат зацікаўленьня ў СМІ.
Нагадаем, падчас паседжаньня Сэйму, якое адбылося ў мінулую пятніцу, фотарэпартэры сфатаграфавалі лідара ПіС падчас чытаньня „Атлясу катоў”. Здымкі палітыка, які з захапленьнем праглядае кніжку, сталі вельмі папулярнымі ў сацсетках.
На аўкцыёне, які закончыўся ў панядзелак увечары, згаданая кніжка з аўтографам Яраслава Качыньскага была прададзеная за больш чым 25 тысяч злотых, паведамляе сайт niezalezna.pl.
аз

«Атляс катоў», які старшыня польскай кіроўнай партыі «Права й справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі ахвяраваў на дабрачынны аўкцыён, быў прададзены за 25 300 злотых (больш за 6 тысяч эўра). Увесь даход з аўкцыёну Кракаўскае таварыства аховы жывёлаў прызначыць на набыцьцё апарату УГД для жывёлаў, паведамляе сайт niezalezna.pl.

У суботу кіроўная партыя паведаміла ў Твітэры, што яе лідар Яраслаў Качыньскі вырашыў перадаць на дабрачынны аўкцыён кніжку, якая раней выклікала шмат зацікаўленьня ў СМІ.

Нагадаем, падчас паседжаньня Сэйму, якое адбылося ў мінулую пятніцу, фотарэпартэры сфатаграфавалі лідара ПіС, калі ён чытаў «Атляс катоў». Здымкі палітыка, які з захапленьнем праглядае кніжку, сталі вельмі папулярнымі ў сацсетках.

На аўкцыёне, які закончыўся ў панядзелак увечары, згаданая кніжка з аўтографам Яраслава Качыньскага была прададзеная за больш чым 25 тысяч злотых, паведамляе сайт niezalezna.pl.

Яраслаў Качыньскі вядомы тым, што вельмі любіць катоў - у яго дома жывуць два прадстаўнікі сямейства каціных: бурая кошка й чорны кот.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт