Logo Polskiego Radia
Print

За паўтара году ў Белавескай пушчы выразалі 140 тысячаў дрэваў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 22.11.2017 14:47
Эпапэя з высечкай дрэваў у запаведніку набліжаецца да завяршэньня.
Aliaksandr Papko/radyjo.net

Польскія лясныя службы будуць выконваць рашэньні Эўрапейскага суду і спыняць высечку дрэваў у Белавескай пушчы. Пра гэта паведамілі дырэктар лясной службы Конрад Тамашэўскі і міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Ян Шышка на прэс-канфэрэнцыі, арганізаванай пасьля таго, як эўрапейскія судовыя інстанцыі агучылі сваю пастанову.

Канфлікт вакол высечкі дрэваў у Белавескай пушчы цягнецца з вясны мінулага году. За гэты час было выразана 140 тысячаў дрэваў – паведамляе Gazeta Wyborcza са спасылкай на фонд Dzika Polska («Дзікая Польшча»). Польская лясная служба пераконвае, што заражаныя караедам дрэвы ў запаведніку неабходна выдаляць, каб спыніць распаўсюджаньне паразыта. Супраць умяшальніцтва чалавека ў экасыстэму лесу выступаюць эколягі.

У панядзелак Эўрапейскі суд загадаў спыніць працы ў лесе. За кожны дзень высечкі на Польшчу будуць накладзеныя кары ў памеры 100 тысячаў эўра. За гэты год у пушчы было выразана ў тры разы больш дрэваў, чым у 2015 годзе – абураюцца эколягі. Асаблівае абурэньня ахоўнікаў навакольнага асяродзьдзя выклікае тое, што лясныя службы выкарыстоўвалі ў пушчы харвэстэры – цяжкія машыны, якія ня толькі пілавалі дрэвы, але сваімі коламі зьмешвалі з гразьзю дробную расьліннасьць запаведнага лесу.

Gazeta Wyborcza/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт