Logo Polskiego Radia
Print

"Нямецкі міністар прыехаў даведацца, ці Лукашэнка паедзе ў Брусэль" (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2017 17:07
  • Зігмар Габрыель.mp3
Упершыню за апошнія 22 гады Менск наведаў міністар замежных спраў Нямеччыны Зігмар Габрыель.
Аляксандар Лукашэнка і Зігмар Габрыель.Аляксандар Лукашэнка і Зігмар Габрыель.PAP/EPA/YURI ORESHKIN / POOL

Упершыню за апошнія 22 гады Менск наведаў міністар замежных спраў Нямеччыны Зігмар Габрыель. Ён сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімірам Макеем, прайшла сустрэча з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, нямецкі міністар таксама стаў госьцем XV Менскага форуму.
Перамовы не прынесьлі канкрэтных вынікаў, а сапраўдная мэта візыту нямецкага міністра, паводле палітычных аглядальнікаў, выведаць, ці прыедзе Аляксандар Лукашэнка на форум Усходняга партнэрства ў Брусэль.
Выступленьне Зігмара Габрыеля і Ўладзіміра Макея на XV Менскім форуме было галоўнай інтрыгай мерапрыемства. Яны прыехалі на форум адразу з прыёму ў Аляксандра Лукашэнкі. Удзельнікі форуму задалі пытаньне абодвум міністрам, пра што ішла гаворка на сустрэчы з прэзыдэнтам, аднак адказу не пачулі – расказвае прысутны на форуме палітычны аглядальнік Уладзімір Падгол.
У. Падгол: Падрабязнасьцяў атрымаць не ўдалося. Макей шмат казаў пра стасункі Беларусі і з Расеяй, і з іншымі краінамі ЭЗ. Пра гэта ж казаў Зігмар Габрыель. І тут стала зразумела, што ніякай прасунутасьці ў размовах не адбылося. Нямецкі міністар канстатаваў, што на мапе Рады Эўропы ёсьць адзіная белая пляма – Беларусь. Ён сказаў, што хацеў бы, каб гэтай плямы не было, і каб Беларусь уступіла ў Раду Эўропы, але для гэтага трэба заключыць пэўныя пагадненьні. Уладзіміра Макея пыталі, што гэта за пункты, але ён пазьбягаў адказу на гэтыя пытаньні. Выступ двух міністраў быў вобразны, літаратурны. Візыт на форуме быў чыста сымбалічны, канкрэтыкі ніякай.
Афіцыйная мэта візыту нямецкага міністра замежных спраў у Беларусь невядомая. Па вэрсіі экспэртаў, у тым ліку дыпляматаў, Зігмар Габрыель прыехаў выведаць, ці Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца прыехаць на форум Усходняга партнэрства ў Брусэль 24 лістапада – гаворыць Уладзімір Падгол.
У. Падгол: Зігмар Габрыель, відаць, перадаваў Лукашэнку нешта падчас іх размовы, задаваў пытаньні, бо дагэтуль невядома, ці паедзе Лукашэнка ў Брусэль. Гэта была такая «выведка». На наш погляд даведацца нічога не ўдалося. Лукашэнка сакрэціць, а можа яшчэ і сам не прыняў рашэньне.
Уладзімір Падгол адзначае, што сэнсацыйным на Менскім форуме стаў выступ кіраўніка Камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валерыя Варанецкага, які заявіў, што ў ваенным канфлікце ва Ўкраіне вінаваты Эўразьвяз.
Пра гэта і іншыя пытаньні слухайце ў далучаным гукавым файле.
Менскі форум завершыцца 18 лістапада. Тэма сёньняшняй сустрэчы – «Беларусь, Нямеччына і ЭЗ: Усходняе партнэрства, грамадзянская супольнасьць і эканамічныя адносіны».

Ён сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімірам Макеем, прайшла сустрэча з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, нямецкі міністар таксама стаў госьцем XV Менскага форуму.

Перамовы не прынесьлі канкрэтных вынікаў, а сапраўдная мэта візыту нямецкага міністра, паводле палітычных аглядальнікаў, выведаць, ці прыедзе Аляксандар Лукашэнка на форум Усходняга партнэрства ў Брусэль.

/

Выступленьне Зігмара Габрыеля і Ўладзіміра Макея на XV Менскім форуме было галоўнай інтрыгай мерапрыемства. Яны прыехалі на форум адразу з прыёму ў Аляксандра Лукашэнкі. Удзельнікі форуму задалі пытаньне абодвум міністрам, пра што ішла гаворка на сустрэчы з прэзыдэнтам, аднак адказу не пачулі – расказвае прысутны на форуме палітычны аглядальнік Уладзімір Падгол.

У. Падгол: Падрабязнасьцяў атрымаць не ўдалося. Макей шмат казаў пра стасункі Беларусі і з Расеяй, і з іншымі краінамі ЭЗ. Пра гэта ж казаў Зігмар Габрыель. І тут стала зразумела, што ніякай прасунутасьці ў размовах не адбылося. Нямецкі міністар канстатаваў, што на мапе Рады Эўропы ёсьць адзіная белая пляма – Беларусь. Ён сказаў, што хацеў бы, каб гэтай плямы не было, і каб Беларусь уступіла ў Раду Эўропы, але для гэтага трэба заключыць пэўныя пагадненьні. Уладзіміра Макея пыталі, што гэта за пункты, але ён пазьбягаў адказу на гэтыя пытаньні. Выступ двух міністраў быў вобразны, літаратурны. Візыт на форуме быў чыста сымбалічны, канкрэтыкі ніякай.

Зігмар
Зігмар Габрыель

Афіцыйная мэта візыту нямецкага міністра замежных спраў у Беларусь невядомая. Па вэрсіі экспэртаў, у тым ліку дыпляматаў, Зігмар Габрыель прыехаў выведаць, ці Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца прыехаць на форум Усходняга партнэрства ў Брусэль 24 лістапада – гаворыць Уладзімір Падгол.

У. Падгол: Зігмар Габрыель, відаць, перадаваў Лукашэнку нешта падчас іх размовы, задаваў пытаньні, бо дагэтуль невядома, ці паедзе Лукашэнка ў Брусэль. Гэта была такая «выведка». На наш погляд даведацца нічога не ўдалося. Лукашэнка сакрэціць, а можа яшчэ і сам не прыняў рашэньне.

Уладзімір Падгол адзначае, што сэнсацыйным на Менскім форуме стаў выступ кіраўніка Камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валерыя Варанецкага, які заявіў, што ў ваенным канфлікце ва Ўкраіне вінаваты Эўразьвяз.

Пра гэта і іншыя пытаньні слухайце ў далучаным гукавым файле.

Менскі форум завершыцца 18 лістапада. Тэма сёньняшняй сустрэчы – «Беларусь, Нямеччына і ЭЗ: Усходняе партнэрства, грамадзянская супольнасьць і эканамічныя адносіны».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт